13:40 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Чыгунка

Яшчэ адзін замініраваны партызанамі мост знайшлі на Віцебшчыне

CC BY 2.0 / Karoly Lorentey / Rusty Rails
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1310

На месца аператыўна прыбыла сапёрна-піратэхнічная група, снарады з насыпу вынялі і знішчылі на палігоне.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Артылерыйскія снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны былі знойдзены каля чыгуначнага моста ў Аршанскім раёне, паведамілі ў чацвер у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Небяспечная знаходка была зроблена напярэдадні днём на перагоне Орша - Чэрвіна паблізу населенага пункта Чырвоны бераг.

"На насыпы чыгуначнага моста пры правядзенні рамонтных работ выяўлена 11 артылерыйскіх снарадаў калібра 105 міліметраў", - сказалі ў УУС.

Там таксама паведамілі, што на месца аператыўна прыбыла сапёрна-піратэхнічная група, снарады з насыпу вынялі і знішчылі на палігоне.

Як раней паведамляў Sputnik, гэта ў бягучым годзе не першы знойдзены ў Аршанскім раёне замініраваны мост на чыгунцы: у ліпені ў зямлі каля моста паблізу вёскі Целянцеева знайшлі больш за 150 тратылавых шашак, агульная вага закладзенай у часы міны склала каля 60 кілаграмаў.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Віцебск

Галоўныя тэмы