Памёр Васіль Сёмуха, які пераклаў на беларускую мову Біблію

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкГваздзікі і свечка, архіўнае фота
Гваздзікі і свечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы гэтаму чалавеку па-беларускую загаварылі Гётэ, Шылер, Зюскінд і Брэхт.
МІНСК, 4 лют - Sputnik. На 84-ым годзе жыцця 3 лютага памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.
Васіль Сёмуха нарадзіўся на хутары Ясенец Пружанскага раёна 18 студзеня 1936 года, бацьку і маці забілі немцы.
Ён з’яўляецца аўтарам перакладу Бібліі на беларускую мову, якой валодаў віртуозна. Таксама Васіль Сёмуха перакладаў на родную мову з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскй і іспанскай моў. Дзякуючы яму чытачы змаглі атрымліваць асаоду ад беларускамоўных Гётэ, Шылера, Брэхта, Зюскінда і многіх іншых аўтараў. Сваю працу Васіль Сёмуха не спыняў нават тады, калі ў выніку дыябету страціў зрок.
За свае заслугі перакладчык узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Чытайце таксама:
Чытайце таксама:
Амерыканскі гісторык распавёў пра цікавосткі Берасцейскай Бібліі
Будызм, эротыка і спонсары: пра што яшчэ пісаў у сваіх кнігах Скарына
Пяцёра афрыканцаў чытаюць на памяць на беларускай мове Біблію Скарыны
Стужка навiн
0