08:17 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Аб'ява аб знікненні Максіма Мархалюка

Пошукі Максіма Мархлюка, які знік больш за год таму, працягваюцца дагэтуль

© Sputnik / Инна Гришук
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
910

Хлопчык знік у верасні 2017 года ў Белавежскай пушчы, і з таго моманту ніякіх звестак пра яго няма.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Пошукі хлопчыка Максіма Мархалюка, які знік у Белавежскай пушчы, працягваюцца да гэтага часу, паведаміў у чацвер начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Дзесяцігадовы хлопчык з вёскі Новы Двор сышоў у Белавежскую пушчу 16 верасня 2017 года і не вярнуўся. Была праведзена маштабная акцыя па яго пошуку, у якой прынялі ўдзел не толькі міліцыя, армія, выратавальнікі, але і тысячы валанцёраў.

"Супрацоўнікі міліцыі працягваюць пошукі Максіма да гэтага часу", - адзначыў Вадзім Сіняўскі.

Ён таксама адзначыў, што новай інфармацыі пра месцазнаходжанне дзіцяці няма. Супрацоўнікі міліцыі схіляюцца да версіі што з ім здарыўся няшчасны выпадак.

"Ужо адпрацавана звыш 3,8 тысячы такіх людзей. Устаноўлены 11,6 тысячы ўладальнікаў паляўнічай зброі, якія маглі туды прыязджаць у гэты час. Праверана больш за 2,4 тысячы транспартных сродкаў, якія маглі праязджаць ў раёне пошуку", - дадаў Сіняўскі.

Зараз дзіця працягвае знаходзіцца ў міжнародным вышуку, міліцыя расследуе распачатую па факце яго знікнення справу.

Раней кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада "Анёл" Сяргей Коўган назваў пошукі Мархалюка самымі цяжкімі ў гісторыі арганізацыі. Таксама ён паведаміў, што валанцёры больш не ўдзельнічаюць у пошукавых мерапрыемствах у Белавежскай пушчы.

Тэги:
Дзеці, Гродзенская вобласць, Максім Мархалюк

Галоўныя тэмы