11:04 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Нобелеўскі лаўрэат, акадэмік Жарэс Алфёраў

Памёр акадэмік Жарэс Алфёраў

© Sputnik / Владимир Федоренко
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы памёр на 89-м годзе жыцця ў Пецярбургу.

МІНСК, 2 сак - Sputnik. Нобелеўскі лаўрэат, акадэмік Жарэс Алфёраў памёр на 89-м годзе жыцця ў Пецярбургу, паведамляе РІА "Новости" ў суботу са спасылкай на яго жонку Тамару.

Нагадаем, 30 лістапада акадэмік быў шпіталізаваны ў Маскве з падазрэннем на інсульт. На пачатку снежня стала вядома, што стан здароўя Алфёрава палепшыўся. "Абсалютна нармальна ўсё. Ніякіх там няма праблем... Была там праблема, але яна была лакалізаваная", - паведаміў тады прэс-сакратар КПРФ Аляксандр Юшчанка.

Встреча Президента РФ Владимира Владимировича Путина с лауреатом Нобелевской премии за 2000 год в области физики Жоресом Ивановичем Алферовым
© Sputnik / Владимир Родионов
Сустрэча Прэзідэнта РФ Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі за 2000 год у галіне фізікі Жарэсам Іванавічам Алфёравым

Аднак у суботу, 2 сакавіка, жонка нобелеўскага лаўрэата паведаміла сумную навіну: "Жарэс Іванавіч памёр сёння".

Жарэс Алфёраў нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. У 2000 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Гэтыя навуковыя адкрыцці ён зрабіў яшчэ на мяжы 60-70-х гадоў.

Алфёраў з'яўляецца ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і мае дзве беларускія дзяржаўныя ўзнагароды - Ордэн Францыска Скарыны і Ордэн Дружбы.

Акрамя навукі Жарэс Алфёраў шмат увагі надаваў грамадскай дзейнасці, займаў пасады віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе.

Тэги:
Жарэс Алфёраў, Смерць публічных людзей, Расія

Галоўныя тэмы