Бедны Ёрык? Чэрап невядомага знайшлі ў падвале тэатра

© sbox / pixabayЧэрап, архіўнае фота
Чэрап, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фрагмент чэрапа выявілі падчас правядзення рамонтных работ у адным з маскоўскіх тэатраў.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Фрагмент чэрапа невядомага паходжання знайшлі ў аўторак у склепе Дзяржаўнага тэатра кінаакцёра ў Маскве.

Археалагічныя раскопкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Астанкі прыкладна 800 ахвяраў нацысцкіх расстрэлаў знайшлі ў Нясвіжы

Чэрап знайшлі падчас рамонтных прац, якія зараз вядуцца ў будынку тэатра.

"Сапраўды, 26 сакавіка пры правядзенні рамонтна-рэстаўрацыйных работ падраднай кампаніяй у падвальных памяшканнях Дзяржаўнага тэатра кінаакцёра быў знойдзены фрагмент чэрапа невядомага паходжання", - прыводзіць агенцтва РІА "Новости" словы прэс-службы тэатра.

Як перадае тэлеканал РЕН ТБ, чэрап выявілі пад насцілам падлогі. Знаходку адправілі ў морг. Па дадзеных праваахоўнікаў, смерць чалавека наступіла каля 10 гадоў таму.

На месца выяўлення фрагмента чэрапа выклікалі нарад паліцыі. Цяпер праваахоўнікі выясняюць абставіны знаходкі.

Стужка навiн
0