Шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва затрыманы ў аэрапорце Вільнюса

© Photo : ООО "ZigZag Travel"Шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва затрыманы ў аэрапорце Вільнюса
Шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва затрыманы ў аэрапорце Вільнюса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прычына затрымання - "пагроза нацыянальнай бяспецы", яму забаранілі ўезд у Літву на пяць гадоў.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва Марат Касем затрыманы ў аэрапорце Вільнюса, паведаміў днём у аўторак Telegram-канал "Блізкае замежжа. LIVE".

Галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Сіманьян распавяла пра ўплыў заходніх "пужалак" на рэйтынгі RT і Sputnik

Інцыдэнт з затрыманнем адбыўся днём у аўторак: шэф-рэдактар ​​парталу адправіўся ў Літву ў камандзіроўку.

"Марат Касем затрыманы з фармулёўкай "пагроза нацыянальнай бяспецы". Шэф-рэдактару ўстаноўлена забарона на ўезд у Літву тэрмінам на пяць гадоў", - паведамілі ў Telegram-канале.

Sputnik Літва пачаў працу на літоўскай і рускай мовах у снежні 2016 года. Інфармацыйны партал штодня публікуе актуальную і важную інфармацыю пра падзеі ў Літве і свеце.

Sputnik стварае свой мультымедыйны кантэнт і вяшчае на рускай, беларускай, абхазскай, азербайджанскай, англійскай, арабскай, армянскай, грузінскай, дары, іспанскай, казахскай, крымскататарскай, кіргізскай, кітайскай, курдскай, латышскай, малдаўскай, нямецкай, таджыцкай, польскай, партугальскай, пушту, сербскай, турэцкай, узбекскай, украінскай, фінскай, французскай, хіндзі, эстонскай, японскай мовах.

Пад брэндам Sputnik выходзяць кругласутачныя навінавыя стужкі на англійскай, іспанскай, арабскай, кітайскай мовах, а таксама фарсі. Для бесперапыннага выпуску навін у Вашынгтоне, Каіры, Пекіне і Монтавідэа рэгіянальныя рэдакцыі працуюць у рэжыме 24/7.

Стужка навiн
0