01:20 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Народны мастак Беларусі Віктар Грамыка

Памёр народны мастак Беларусі Віктар Грамыка

© Photo: mastaki.by
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
610

У 1977-1982 гадах майстар узначальваў Саюз мастакоў БССР, у яго гонар названа Аршанская гарадская мастацкая галерэя.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Народны мастак Беларусі Віктар Грамыка памёр у сераду на 97-м годзе жыцця, пра гэта паведамілі на сайце Беларускага саюза мастакоў.

Віктар Грамыка нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Сянькова Магілёўскай вобласці. Яго дзяцінства прайшло ў пасёлку пад Оршай. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ён скончыў школу, а пасля вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы.

Падчас вайны Грамыка ўдзельнічаў у падпольнай групе Канстанціна Заслонава, быў рэдактарам газеты "Народны мсцівец". У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1959 - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1977-1982 гадах Віктар Грамыка стаяў на чале Саюза мастакоў БССР. З 1959 па 1997 год ён быў выкладчыкам у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Многія работы майстра прысвечаны ваеннай тэматыцы: на творчасць Грамыкі наклала адбітак Вялікая Айчынная вайна. Аднымі з самых вядомых яго работ сталі карціны "Салдаты", "Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца", "1941 год. Над Прыпяццю" і іншыя.

Работы Віктара Грамыкі захоўваюцца ў Беларусі і ў Расіі. У гонар яго была названая Аршанская гарадская мастацкая галерэя.

Час і месца развітання з мастаком стане вядома пазней.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь

Галоўныя тэмы