МІНСК, 19 жні - Sputnik. Невядомы паведаміў аб мініраванні сталічных гасцініц "Юбілейная, "Беларусь" і Гарні", на месцы працуюць сапёры, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Супрацоўнікі трох гасцініц атрымалі па электроннай пошце лісты ад невядомага пра тое, што ў будынках закладзены выбуховыя прыстасаванні. Работнікі адразу ж апавясцілі аб гэтых паведамленнях міліцыю.
Таксама паведамленні пра мініраванне атрымалі супрацоўнікі аэрапорта і сталічнага чыгуначнага вакзалу.
У дадзены момант і ў гасцініцах "Беларусь", "Гарні" і "Юбілейная" працуюць сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Спецыялісты правяраюць будынкі на наяўнасць выбуховых прылад і небяспечных рэчываў. Пры неабходнасці работнікі і пастаяльцы ўсіх трох гатэляў будуць эвакуіраваны.
Тэрыторыя вакол гатэля "Беларусь" ачэплена міліцыяй, усюды нацягнута жоўтая загараджальныя стужка. Да будынка прыбыў разлік ратавальнікаў. У будынку ў цяперашні час працуе група сапёраў.
У будынак "Беларусі" прайшла вялікая група мужчын у цывільным з рацыямі, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.
Ва ўзмацненне прыбыў вялікі атрад міліцыі ў бронекамізэльках і касках. Пакуль праваахоўнікі выстройваюцца па перыметры гатэля.
Каля гатэля сабралася шмат людзей, якія не змаглі трапіць сёння на працу: у офісы, размешчаныя ў будынку, нікога не пускаюць.
Відавочцы кажуць, што ў будынку гасцініцы спрацавала абвестка. Усім, хто быў у "Беларусі" сказалі пакінуць будынак. Па гучнай сувязі прагучала: эвакуацыя.
Каля гасцініцы, ля Дома Масквы, стаяць два вялікія армейскія грузавікі, на якіх прыбылі супрацоўнікі праваахоўных органаў. За імі прыпаркаваны эвакуатар, які прыбыў для перамяшчэння аўтамабіляў з паркоўкі каля будынкаў на выпадак неабходнасці.
У гасцініцы сталі збірацца пастаяльцы і турысты з багажом, якія, мабыць, планавалі засяліцца ў "Беларусь".
Прыбыў экіпаж хуткай дапамогі. Пастаяльцам гатэля раздалі пітную ваду.
"Аэрапорт працуем у штатным рэжыме. Прымаюцца дадатковыя меры бяспекі, прадугледжаныя ў такіх сітуацыях", - распавяла Sputnik афіцыйны прадстаўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск Раміна Саматханава.
"Сядзелі на працы, хвілін пяць назад абвясцілі па радыёкропцы аб эвакуацыі, але мы не адрэагавалі, таму што ў нас перыядычна такія вучэнні праводзяць. Мне патэлефанавалі, сказалі, што ёсць паведамленне пра мініраванне і што трэба сыходзіць. Мы ўсім офісам выйшлі на вуліцу. прыехалі машыны МНС, ДАІ, прыехалі сапёры", - распавёў адзін з працаўнікоў фірмы, офіс якой размяшчаецца ў бізнес-цэнтры пры гасцініцы Victoria Olimp, Дзяніс.
Сапёры працуюць у будынку чыгуначнага вакзалу.
10:15. У гасцінцы "Юбілейная" працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта.
10:23. У аэрапорце спакойна, паветраная гавань працуе ў штатным рэжыме.
10:28. А на вакзале зараз так.
10:36. Ачапленне на чыгуначным вакзале знялі. Спачатку сталі запускаць работнікаў, а пяць хвілін праз - і пасажыраў.
11:02. Як перадае карэспандэнт Sputnik, з гасцініцы "Гарні" знялі ачапленне.
Супрацоўнікі ДАІ, якія дзяжураць каля гасцініцы "Беларусь", кажуць, што ім даручылі перакрыць рух, і пакуль не паведамляюць, калі скончыцца праверка. Будынак гасцініцы вялікі, і яны пацвярджаюць, што праца сапёраў можа расцягнуцца.