10:48 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін даручыў дапамагчы пацярпелым пры прарыве дамбы ў Краснаярскім краі

© Sputnik / Михаил Климентьев
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Дамбу тэхналагічнага вадаёма прарвала ноччу ў Курагінскім раёне, у выніку чаго загінулі 15 чалавек, 14 пацярпелі, яшчэ 13 мясцовых жыхароў прапалі без вестак.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў аказаць усю неабходную дапамогу людзям, якія пацярпелі пры прарыве дамбы ў Краснаярскім краі, і высветліць прычыны здарэння, пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Кіраўнік РФ прыняў з дакладамі кіраўніка МНС Яўгена Зінічава і губернатара Краснаярскага края Аляксандра Уса, яны распавялі пра аварыю на дамбе каля населенага пункта Шчоткіна, якая адбылася ў суботу. Па выніках дакладаў, Пуцін даручыў аказаць дапамогу людзям і высветліць прычыны здарэння.

"Прэзідэнт даручыў распачаць усе меры па аказанні дапамогі людзям, высвятленню прычын таго, што адбылося, а таксама недапушчэнню распаўсюджвання наступстваў абвалу дамбы на бліжэйшыя населеныя пункты", - распавёў Пяскоў.

Нагадаем, дамба тэхналагічнага вадаёма золатаздабывальнай арцелі разбурылася ноччу 19 кастрычніка ў раёне пасёлка Шчоткіна Курагінскага раёна ў Краснаярскім краі. З-за прарыву дамбы апынуўся затоплены рабочы пасёлак, у тым ліку два працоўныя інтэрнаты часовага тыпу.

Па апошніх дадзеных, у выніку здарэння загінулі 15 чалавек, 14 пацярпелі. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ 13 прапалі без вестак.

Тэги:
Надзвычайнае здарэнне, Расія

Галоўныя тэмы