03:01 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Людзей эвакуіруюць з ГЦ Galileo ў Мінску

З-за лжэмініраванняў у Мінску эвакуіравалі больш за 8 тысяч чалавек

© Sputnik
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Паведамленні аб мініраванні трох гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала прыйшло ўвечары 9 лістапада на электронную пошту кантакт-цэнтра БЧ.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Пасля паведамленняў аб мініраванні некалькіх будынкаў у Мінску ў суботу ўвечары эвакуіраваліся 8200 чалавек, паведамілі ў МНС.

Інфармацыя аб мініраванні будынка чыгуначнага вакзала і трох гандлёвых цэнтраў сталіцы паступіла ў 18:54 9 лістапада. Са станцыі "Мінск-Пасажырскі" былі эвакуіраваны 350 чалавек, з Dana Mall - 3 тысячы наведвальнікаў і работнікаў, з "Галілеа" - 2 тысячы чалавек, з ГЦ "Замак" - яшчэ 2850.

"Усяго было эвакуіравана 8200 чалавек. Пасля праведзеных абследаванняў выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена", - гаворыцца ў паведамленні МНС.

Тым часам у Следчым камітэце паведамілі, што па факце лжэмініравання некалькіх аб'ектаў у Мінску распачаты крымінальныя справы.

Вядома, што паведамленне аб мініраванні прыйшло на электронную пошту кантакт-цэнтра БЧ. Ён размешчаны ў Магілёве. Следчыя ўжо праверылі капм'ютар, на які прыйшло паведамленне.

Таксама ў СК звярнулі ўвагу, што экстранныя службы затрачваюць нямала часу і сродкаў на праверку падобных ілжывых паведамленняў аб небяспецы. Пасля, акрамя крымінальнай адказнасці, якая надыходзіць з 14 гадоў, вінаватай асобе таксама будзе неабходна пакрыць сродкі, затрачаныя на праверачныя мерапрыемствы.

Тэги:
Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы