03:27 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
710

Украінскія ратавальнікі змагаліся з агнём у зоне адчужэння каля 10 дзён, справіцца з пажарамі напярэдадні дапамог дождж.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Больш за 30% турыстычных аб'ектаў згарэлі пры пажарах ва ўкраінскай зоне адчужэння, паведаміў сябра грамадскага савета пры дзяржагенцтва Украіны па пытаннях кіравання зонай адчужэння, дырэктар агенцтва "Чарнобыль тур" Яраслаў Емяльяненка.

Каля 10 дзён украінскія ратавальнікі змагаліся з агнём у зоне адчужэння. Для тушэння агню выкарыстоўвалася авіяцыя. Напярэдадні змянілася надвор'е, пахаладала і пайшоў дождж, які дапамог затушыць полымя. У выніку прадстаўнікі Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях змаглі паведаміць, што адкрытага агню ў зоне адчужэння няма, у асобных месцах захоўваецца тленне. Падраздзяленні ДСНС працягваюць працу на тэрыторыях, дзе тлеюць пні і драўніна.

"Больш за 30% турыстычных лакацый страчана цалкам і аднаўленню не падлягаюць. Таму што мы паказвалі ў шматдзённых турах старэнькія савецкія базы адпачынку... Страчаныя даволі многа вёсак палескіх... Страчаныя нават некаторыя металічныя лакацыі", - цытуе Емяльяненку "Грамадскае ТБ".

Па словах Емяльяненкі, пажар нанёс сур'ёзны ўдар па "турызме, спадчыне і гісторыі".

"Будзем зараз размаўляць з адміністрацыяй. Частку лакацый, верагодна, будзем неяк спрабаваць аднавіць, магчыма нават з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, як дабаўленая рэальнасць. Таму што мы павінны паказаць людзям, якія прыязджаюць, па меншай меры, што тут было", - дадаў ён.

Пры гэтым Емяльяненка адзначыў, што асноўныя турыстычныя лакацыі не пацярпелі.

Тэги:
Украіна, Пажар, Чарнобыль

Галоўныя тэмы