Памёрла беларуская рэжысёрка Любоў Зямцова, якая пацярпела ў ДТЗ на М5

© Photo : Facebook / Siarhiej ŽdanovičПамёрла беларуская рэжысёрка Любоў Зямцова, якая пацярпела ў ДТЗ на М5
Памёрла беларуская рэжысёрка Любоў Зямцова, якая пацярпела ў ДТЗ на М5 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аварыя, у якой на месцы загінулі тры чалавекі, адбылася ўвечары 14 мая на трасе ў Пухавіцкім раёне.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. У бальніцы памёрла 28-гадовая беларуская рэжысёрка дакументальнага кіно Любоў Зямцова, якая пацярпела ў страшнай аварыі на трасе М5 на мінулым тыдні, пра гэта паведамілі ў групе, прысвечанай дакументальнаму кіно, на Facebook.

"Наша дарагая Люба памёрла сёння раніцай у бальніцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Смяротнае ДТЗ здарылася 14 мая каля 19:45 на 43-м кіламетры трасы М5, якая злучае Мінск і Гомель: там лоб у лоб сутыкнуліся легкавушкі Rover і Citroen. У выніку аварыі на месцы памерлі тры чалавекі. Яшчэ дваіх даставілі ў бальніцу.

Пазней атрымалася вызначыць асобы загінулых і пацярпелых. Ахвярамі аварыі сталі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысёр Максім Гаўрыленка, якія здымалі ў Гомелі фільм аб дапамозе беларускіх валанцёраў медыкам. Рэжысёр Любоў Земцова атрымала траўмы і знаходзілася ў рэанімацыі ў крытычным стане.

Увесь тыдзень на старонцы дзяўчыны людзі пакідалі каментары з пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення. У пятніцу стала вядома, што яна памёрла ў бальніцы. Зямцовай было 28 гадоў.

Рэдакцыя Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай.

Стужка навiн
0