Пад Мінскам затрыманыя 32 "баевіка" замежнай прыватнай ваеннай кампаніі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗатрыманне ўмоўных тэрарыстаў супрацоўнікамі КДБ
Затрыманне ўмоўных тэрарыстаў супрацоўнікамі КДБ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У эфіры беларускіх тэлеканалаў паказалі кадры затрымання групы асоб, якіх прадставілі, як баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Сёння ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевіка замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Пазней з'явілася інфармацыя аб затрыманні яшчэ аднаго чалавека.

Тэрміновае паведамленне адным радком

На момант з'яўлення паведамлення аб затрыманні "32 баевікоў па Мінскам", афіцыйных паведамленняў ад прэс-службаў праваахоўных органаў не было.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Макей аб выбарах: дэстабілізацыі сітуацыі кіраўніцтва краіны не дапусціць

Так, у прэс-службе МУС Sputnik не пацвердзілі, але і не абверглі дадзенай інфармацыі. У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта таксама не пракаментавалі гэта паведамленне, спаслаўшыся на адсутнасць інфармацыі.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч таксама не пацвердзіў, але і не абверг дадзенай інфармацыі.

Між тым, "маланка" (паведамленне адным радком - Sputnik) аб затрыманні баевікоў на сайце БелТА не дапаўнялася больш за гадзіну.

У неафіцыйных каментарах, адказваючы на пытанні Sputnik з нагоды інцыдэнту, у шэрагу праваахоўных органаў удакладнілі: "Чакайце, чакайце. Хутка будзе".

Афіцыйныя падрабязнасці затрымання

Праз дзве гадзіны дзяржаўнае агенцтва паведаміла аб атрыманні праваахоўнымі органамі інфармацыі аб нібыта прыбыцці ў Беларусь больш за 200 баевікоў ЧВК Вагнера з мэтай "дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі".

Праваахоўныя органы паведамілі храналогію знаходжання групы на тэрыторыі Беларусі, удакладніўшы, што ўсе яны - расіяне.

У ноч з аўторка на сераду 32 чалавекі сіламі групы "А" КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманы. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.

Таксама апублікаваныя іх імёны і даты нараджэння.

Што казаў пра ПВК Лукашэнка

Наведваючы 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параўнаў сітуацыю з ЗША, дзе Трампу прыйшлося ў некаторых штатах вывесці войска на вуліцу.

"Дзяржсакратар (ЗША - Sputnik) правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацыяў, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас малавата "майданутых"), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя ваенныя, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ЧВК (прыватныя ваенныя кампаніі - Sputnik) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах", - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка прызнаўся, што пасля пратэстаў 2010 года вырашана рыхтаваць войска, каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны: "трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часці ва Узброеных Сілах. На ўсялякі выпадак".

Прарыў праз мяжу

Апошні раз пра падобны інцыдэнт паведамлялася 20 сакавіка 2017-га незадоўга да запланаваных акцый пратэсту. Тады заяўлялася пра прарыў праз мяжу з украінскага боку джыпа з боепрыпасамі.

Тады прэзідэнт Беларусі заяўляў: "Там (за мяжой - Sputnik) убачылі, што ёсць попыт на правакатараў. Зараз следства разбярэцца. Узбуджаная крымінальная справа. Яны ўсяляк спрабуюць прарвацца на нашу тэрыторыю. Гэта не адзінкавы выпадак, не ў гэтым толькі годзе. Яны ўвесь час то пісталеты, то кулямёты, то гранаты завозяць унутр Беларусі".

Аднак развіцця гэтая гісторыя так і не атрымала.

Стужка навiн
0