05:26 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2111

Адвакат члена савета Канстанціна Цітова пацвердзіла яго затрыманне прэс-службе штаба Віктара Бабарыкі.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Затрыманы яшчэ адзін член Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі. Пра гэта прэс-сакратар штаба экс-прэтэндэнта на пасаду кіраўніка рэспублікі Віктара Бабарыкі Глеб Герман паведаміў журналістам у панядзелак.

"Наталля Кісель, адвакат члена КС Канстанціна Цітова, пацвердзіла прэс-службе яго затрыманне. Абставіны пакуль невядомыя", - цытуюць Германа РІА "Новости".

Нагадаем, прадстаўнікі апазіцыі Беларусі, не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, раней абвясцілі аб стварэнні Каардынацыйнага савета па транзіце ўлады, першапачаткова ў прэзідыуме было сем чалавек. На гэты час усе члены прэзідыума КС апазіцыі арыштаваныя або знаходзяцца за мяжой, за выключэннем нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем савета распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады. Падазраванымі па гэтай справе праходзяць два члены прэзідыума КС - Марыя Калеснікава і Максім Знак, яны заключаны пад варту.

Члены Савета ААН па правах чалавека раней прагаласавалі за правядзенне тэрміновых дэбатаў па Беларусі 18 верасня, ініцыявалі дэбаты прадстаўнікі Германіі. "За" апынуліся 25 дзяржаў, уключаючы Украіну, Бразілію і Мексіку, супраць выступілі Венесуэла і Філіпіны. Устрымалася 20 краін.

Частка еўрапейскіх краін, якія выступаюць застрэльшчыкам санкцый у дачыненні да Беларусі, выказваюць незадаволенасць сілавым прыгнётам пратэстных акцый і затрыманнямі сябраў Каардынацыйнага савета апазіцыі.

Тэги:
Апазіцыя, Беларусь

Галоўныя тэмы