10:56 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (157)
1201

Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прайшло на чацвёртым рудаўпраўленні ў панядзелак. У ліку затрыманых было 22 чалавекі.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Выязны суд у Салігорску прысудзіў сустаршыню стачачнага камітэта ААТ "Беларуськалій" Анатоля Бокуна да 25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамілі ў аўторак у стачкаме прадпрыемства.

Як удакладнілі ў Telegram-канале стачкама, прысуд вынесены на падставе двух пратаколаў: па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Для былога работніка салігорскага прадпрыемства гэта ўжо другі арышт. Напрыканцы жніўня Анатоль Бокун быў асуджаны на 15 сутак.

Нагадаем, у панядзелак, 21 верасня, каля прахадной чацвёртага рудаўпраўлення "Беларуськалія" адбылася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку шахцёра, які адмовіўся выходзіць на паверхню пасля начной змены ў знак пратэсту. У РАУС даставілі 22 мітынгоўцаў для дачы іх дзеянням прававой ацэнкі. "Да вечара таго ж дня 21 чалавека адпусцілі", - сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Стачачны камітэт "Беларуськалія" абвясціў бестэрміновую забастоўку ў знак пратэсту супраць рашэння Мінскага абласнога суда, які 11 верасня прызнаў незаконнай забастоўку, абвешчаную на прадпрыемстве 17 жніўня.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (157)
Тэги:
акцыі пратэстаў, ААТ "Беларуськалій"

Галоўныя тэмы