11:05 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
801

У сталічнай міліцыі не раскрылі падрабязнасці затрымання, адзначыўшы толькі, што Людміла Казак затрыманая "за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння".

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Адвакат члена прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Марыі Калеснікавай Людміла Казак была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, паведаміла Sputnik у чацвер афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Раней беларускія СМІ паведамілі пра тое, што жанчына, падобная на адваката Людмілу Казак, была дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы.
"Яна затрыманая за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння", - сказала Ганусевіч, і не стала ўдакладняць, дзе менавіта цяпер знаходзіцца адвакат.

"Думаю, сама потым раскажа. Не хачу скампрамэтаваць яе, таму і не кажу", - патлумачыла Ганусевіч.

На гэтым тыдні суд Партызанскага раёна Мінска не змяніў меру стрымання Калеснікавай і пакінуў яе ў СІЗА ў Жодзіна.

Калеснікава з'яўляецца адной з трох абвінавачаных па справе аб закліках да захопу ўлады, двое іншых - яе паплечнікі-адвакаты Максім Знак і Ілля Салей. Абодва зараз знаходзяцца ў СІЗА №1 ГУУС Мінска на вуліцы Валадарскага. Знаку на мінулым тыдні суд адмовіў у змене меры стрымання, пасля чаго ён абвясціў галадоўку.

Крымінальная справа пра заклікі да захопу ўлады па факце стварэння Каардынацыйнага савета Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла 19 жніўня. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Тэги:
Мінск, Арышт і затрыманне, ГУУС Мінгарвыканкама

Галоўныя тэмы