08:10 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Напрыканцы кастрычніка Вярхоўны суд разгледзіць скаргу партала на тры з чатырох папярэджанняў Мінінфарма.

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Эканамічны суд Мінска ў чацвер павінен быў разглядаць іск Міністэрства інфармацыі Беларусі да інфармацыйнага партала TUT.by. Ісцец патрабуе пазбавіць партал статусу сродка масавай інфармацыі.

Прадстаўнікі партала падалі скаргу на тры з чатырох папярэджанняў міністэрства інфармацыі. Гэтую скаргу Вярхоўны суд разгледзіць 26 кастрычніка, гаворыцца ў Telegram-канале TUT.BY. Пасля гэтага эканамічны суд Мінска вырашыць, ці захавае рэсурс статус СМІ.

Главный редактор TUT.by Марина Золотова в суде
© Photo : БелаПАН
Галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава ў судзе

Нагадаем, партал TUT.by з 7 жніўня па 15 верасня атрымаў чатыры пісьмовых папярэджанні ад Мінінфарма. 18 верасня міністэрства накіравала ў Эканамічны суд іскавую заяву аб спыненні выпуску інтэрнэт-выдання TUT.by. Іск быў прыняты 25 верасня.

Мінінфарм пазбавіў статусу СМІ інтэрнэт-выданне TUT.by на тры месяцы. TUT.BY працягвае працу як сеткавы рэсурс.

Тэги:
Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы