05:21 25 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (169)
1401

Супрацоўнікі МУС зафіксавалі ў агульнай складанасці 13 пратэстных акцый у Беларусі 1 лістапада, самая масавая традыцыйна прайшла ў Мінску.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Самым шматлікім стаў "Марш супраць тэрору", прымеркаваны да нацыянальнага свята Дзяды.

У МУС паведамляюць, што "акцыя з самага пачатку набыла не "мірны" характар". Па звестках ведамства, амаль адразу пратэстоўцы паспрабавалі заблакаваць рух транспарту ў абодва бакі на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". Але праз 20 хвілін "пасля неаднаразовых папярэджанняў" супрацоўнікі міліцыі выціснулі людзей назад на тратуары.

Як удакладняецца ў Telegram-канале МУС, разрозненыя групы рознымі маршрутамі адправіліся ва ўрочышчы Курапаты. Пры гэтым падчас руху калоны былі зафіксаваныя факты "актыўнага супрацьдзеяння праваахоўным органам". У раёне Лагойскага тракта было выкарыстана самаробнае выбуховае прыстасаванне.

"Супрацоўнікі міліцыі, у сваю чаргу, неаднаразова папярэджвалі аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў, рабілі захады па спыненні правапарушэнняў. Так, па праспекце Незалежнасці, а таксама ў раёне МКАД выкарыстоўвалася зброя са светлашумавымі боепрыпасамі і гумовымі кулямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Асаблівую ўвагу міліцыя накіравала на пошукі анархістаў, якія праз месэнджары дамаўляліся аказаць сілавое супраціўленне міліцыі.

"Была атрымана інфармацыя, што 30-40 з іх знаходзяцца сярод групы, якая рухалася па вул. Каліноўскага. Убачыўшы супрацоўнікаў міліцыі на вул. Карбышава, яны аддзяліліся ад астатніх пратэстоўцаў і дварамі прабраліся да поля каля ўрочышча Курапаты", - адзначылі ў МУС.

Каб пазбегнуць правакацыяў, аператыўнікі вырашылі "адрэзаць" гэтую групу ад астатніх пратэстоўцаў. Пасля затрымання ў іх выявілі газавыя балончыкі, камяні і незарэгістраваную атрыбутыку. Усяго за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна 1 лістапада было затрымана каля 300 чалавек. У дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Паводле звестак МУС, у астатніх рэгіёнах пратэстныя акцыі не былі такімі масавымі, колькасць іх удзельнікаў, у асноўным, была менш за 10 чалавек.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог у Аляксандр Лукашэнка.

Падчас разгонаў мітынгаў сілавікі ўжывалі слёзатачывы газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Акцыі працягваюцца да гэтага часу, самыя маштабныя - у выхадныя дні ў Мінску. Праваахоўныя органы апошнім часам усё часцей заяўляюць, што пратэсты ў рэспубліцы сталі больш радыкальнымі.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (169)
Тэги:
акцыі пратэстаў, Мінск

Галоўныя тэмы