07:07 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Вядомы расійскі рэжысёр напрыканцы кастрычніка трапіў у бальніцу - у яго дыягнаставалі каронавірус.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Рэжысёр, народны артыст Расіі Раман Вікцюк памёр на 85-м годзе жыцця, паведамілі ў дырэкцыі яго тэатра.

"Ён памёр у бальніцы сёння", - паведамілі ў тэатры.

Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што Вікцюк быў шпіталізаваны з каронавірусам.

Вікцюк нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове. З 1970-х ён ставіў спектаклі ў розных тэатрах Масквы: "Царскае паляванне" ў Тэатры імя Массавета, "Муж і жонка здымуць пакой" і "Татуіраваную ружу" - у Мхаце, "Качынае паляванне" і "Урокі музыкі" у Студэнцкім тэатры МДУ. У 1988 годзе на сцэне тэатра "Сатырыкон" паставіў свой самы знакаміты спектакль - "Служанкі", у якім усе ролі гулялі мужчыны. А праз тры гады спектаклем "М. Батэрфляй" адкрыў Тэатр Рамана Вікцюка.

На рахунку рэжысёра больш за 250 спектакляў, створаных у тэатрах Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Італіі, ЗША, Фінляндыі і іншых краін.

Тэги:
Смерць публічных людзей

Галоўныя тэмы