МІНСК, 18 сту – Sputnik. Следчае упраўленне КДБ перадала ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу ў дачыненні да топ-мэнэджараў ААТ "Белгазпрамбанк", паведамілі Sputnik у панядзелак у КДБ Беларусі.
"Абвінавачаныя і іх абаронцы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных пакінута ранейшай: сем чалавек, у тым ліку Бабарыка, знаходзяцца пад вартай, адзін - пад хатнім арыштам", - паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
Там адзначылі, што хадайніцтваў аб спыненні крымінальнага пераследу па прадугледжаных Крымінальным кодэксам падставах, а таксама аб правядзенні дадатковых следчых дзеянняў ніхто з абвінавачаных, за выключэннем Бабарыкі, не заявіў.
Абвінавачванне
Згодна з матэрыяламі справы, якую вёў КДБ, Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235, - атрыманні хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі ("адмыванні") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна. Бабарыка адзіны фігурант, які віну не прызнаў.
Паводле звестак КДБ, намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 (атрыманне хабару) КК Беларусі.
Заснавальніку ТАА "Актыўлізінг" Віктару Кабяку прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры). У КДБ паведамілі, што "усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем Бабарыкі".
Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з вобыскамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Бабарыка, 11 чэрвеня. Была ўзбуджана крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошаў, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазроных. З 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыка знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ, 24 Ліпеня Бабарыка-старэйшаму было прад'яўлена новае абвінавачванне.
Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку, пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпром і Газпромбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.
Чытайце таксама:
- КДБ завяршыў расследаванне крымінальнай справы Бабарыкі
- Справа Бабарыкі: тэрмін знаёмства з матэрыяламі працягнулі толькі экс-банкіру
- Бабарыка не зменіць стратэгію абароны і не прызнае віну - эксперт