Моцныя снегапады ў еўрапейскіх краінах: у рэгіёнах паралізаваны рух транспарту

© Sputnik / Виктор ТолочкоМоцны снегапад
Моцны снегапад - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Падпісацца
Цягнікі прыходзяць са спазненнямі, некаторыя аўтобусныя маршруты пад пагрозай адмены, на буйных магістралях запаволены рух транспарту.

МІНСК, 9 лют – Sputnik. Снежныя буры абрынуліся на некаторыя еўрапейскія краіны, з-за чаго ў іх склалася крытычная транспартная сітуацыя.

Чэхію засыпала снегам

Цягнікі прыходзяць у Прагу са спазненнямі на некалькі гадзін, некаторыя маршруты наогул адмянілі, паведамляе "Радыё Прага".

Відэафакт: ледзяной вулкан з'явіўся ў казахскім стэпе 
 - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Відэа
Відэафакт: ледзяны "вулкан" з'явіўся ў казахскім стэпе

Адна з самых буйных і загружаных аўтамагістраляў D1 ноччу была перакрытая ў некалькіх месцах, па гэтай прычыне утварыліся шматкіламетровыя заторы.

Як паведамляе Пражскае транспартнае ўпраўленне, у краіне з-за снегападу не працуе некалькі прыгарадных аўтобусных маршрутаў.

Праца на іншых маршрутах можа быць запаволена, пасажыраў папярэджваюць аб магчымых затрымках руху грамадскага транспарту.

Не толькі Чэхія

Моцныя снегапады таксама прайшлі на тэрыторыі Германіі і Нідэрландаў. У апошняй абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. Такі снежнай буры там не было ўжо 10 гадоў. З-за дрэнных метэаўмоў прыйшлося адмяніць дзясяткі авіярэйсаў.

У Германіі з-за снегападаў здарылася нямала ДТЗ. Толькі ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія зафіксавана больш за дзвесце дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі не менш за 30 чалавек.

Снежную буру цяпер чакаюць у Вялікабрытаніі. Менавіта туды накіроўваецца халодны фронт.

У Беларусі

У рэспубліцы сёння абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Прахожы падчас снегападу і ветру - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Снежны апакаліпсіс: штармавое папярэджанне аб'яўлена на аўторак

З-за снегападу ў сталіцы грамадскі транспарт працуе з парушэннем графіка, паведамілі ў агенцтве "Мінсктранс".

Снегапад паралізаваў рух аўтамабілістам. Згодна сэрвісу "Яндэкс.Пробкі", на МКАДе пяць ДТЗ, два з іх з удзелам велікагрузаў. Адразу пяць аварый адбыліся на Партызанскім праспекце, дзе таксама няпростая дарожная абстаноўка, тры аварыі на вуліцы Суражская.

Яшчэ напярэдадні сіноптыкі папярэдзілі аб снегападах, парывістым ветры, завеі і снежных заносах на дарогах. Такія ўмовы надвор’я захаваюцца ў краіне ў бліжэйшыя дні.

Стужка навiн
0