13:11 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (203)
18 0 0

Следчы камітэт праводзіць расследаванне крымінальнай справы па арт.342 КК Беларусі - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. У межах папярэдняга расследавання СК праводзяцца вобыскі ў беларускіх журналістаў і праваабаронцаў.

Паведамленні пра вобыскі з'явіліся сёння ў Telegram-канале Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), пазней інфармацыю пацвердзіў Следчы камітэт рэспублікі.

"У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставін фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне вобыскаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя", - гаворыцца ў паведамленні СК.

Вобыскі санкцыянаваныя Генпракуратурай. У рамках расследавання крымінальнай справы па арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК Беларусі вобыскі праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС.

"Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзена пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных дзеянняў", - паведамілі ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.

У нядзелю вобыск прайшоў у рэдакцыі БелаПАН. Журналіста інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня па падазрэнні ў арганізацыі і фінансаванні акцый пратэстаў. Вобыск праводзіўся ў межах заведзенай на яго крымінальнай справы па тым жа артыкуле - 342 КК РБ. У БелаПАНе раней таксама праходзілі вобыскі, у тым ліку ў 2018 годзе ў рамках расследавання па "справе БелТА".

Чытайце таксама:

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (203)
Тэги:
Беларусь, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, акцыі пратэстаў

Галоўныя тэмы