МІНСК, 26 сак – Sputnik. Органы пракуратуры і падраздзяленні Следчага камітэта Беларусі з кастрычніка 2020 года распачалі 97 крымінальных спраў па фактах дэстабілізацыі ўстойлівай работы чыгуначнага транспарту, пра гэта распавяла прэс-служба Генпракуратуры.
З іх большая частка - 92 - класіфікаваны па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). Пакаранне па дадзеным артыкуле вар'іруецца ў залежнасці ад шкоды або наступстваў ад штрафу да абмежавання або пазбаўлення волі, максімальны тэрмін можа скласці 15 гадоў.
Чатыры справы - па артыкулах 289 і 290 КК (акт тэрарызму і пагроза яго здзяйснення), адна - па артыкуле 339 КК (хуліганства).
"Названыя злачынствы ўчынены ў мэтах выканання заклікаў, размешчаных у глабальнай сетцы Інтэрнэт, як правіла, у телеграм-каналах", - распавялі ў Генпракуратуры.
Там удакладнілі, што мэтай заклікаў з'яўляецца вывад з ладу прылад і абсталявання чыгункі.
У суды накіраваны крымінальныя справы ў дачыненні да 13 абвінавачаных. Амаль усе іх фігуранты знаходзяцца пад вартай. Па астатніх справах праводзяцца працэсуальныя дзеянні.
Чытайце таксама:
- МУС РБ адчыталася аб "Дні Волі": затрыманы больш за 200 чалавек
- Старшыня КДБ РБ распавёў аб трох сцэнарыях развіцця падзей вясной у Беларусі
- Лукашэнка: КДБ спыніў новыя спробы ўвозу ў краіну тратылу і пластыду