02:42 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

Беларуская следчая група пачала ўжо вывучаць вопыт міжнародных трыбуналаў, каб прызнаць генацыд беларускага народа.

МІНСК, 17 кра – Sputnik. Расійскія следчыя гатовы дапамагчы Беларусі ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе грамадзян на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заявіла афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка.

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на мінулым тыдні заявіў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Ён паведаміў, што Мінск мае намер звярнуцца ў кампетэнтныя органы Расіі, Германіі, іншых краін для атрымання інфармацыі аб асобах, якія датычны да генацыду на тэрыторыі РБ.

"У выпадку паступлення ў СК Расіі запыту ад беларускіх калег (...) расійскім ведамствам, безумоўна, будзе аказана неабходная метадычная і практычная дапамога", - сказала Пятрэнка агенцтву РІА Навіны.

Паводле яе слоў, расійскія следчыя гатовы падзяліцца сваім вопытам у расследаванні крымінальных спраў названай катэгорыі, а спецыялісты ГУК (КЦ) СК Расіі, у распараджэнні якіх ёсць найноўшая крыміналістычная тэхніка, аказаць магчымае садзейнічанне.

Пятрэнка адзначыла высокі ўзровень узаемадзеяння паміж следчымі камітэтамі дзвюх краін.

"Яшчэ ў 2013 годзе кіраўнікамі нашых ведамстваў было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве, акрамя таго была падпісана праграма супрацоўніцтва СК РФ і СК РБ у галіне крыміналістычнага забеспячэння папярэдняга расследавання", - адзначыла прадстаўнік ведамства.

Таксама яна паведаміла пра дамоўленасць, па якой СК Расіі гатовы накіроўваць у Мінск для аказання дапамогі ў правядзенні асобных следчых (працэсуальных) дзеянняў найбольш вопытных супрацоўнікаў.

Як раней заяўлялі ў Генпракуратуры Беларусі, у мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці і ліквідацыі "белых плям" гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі, Генеральным пракурорам распачата крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі.

Чытайце таксама:

Тэги:
Масква, народ, міжнародны трыбунал, следчая група, група, Генацыд, справа, Беларусь, СК РФ

Галоўныя тэмы