https://bel.sputnik.by/20210519/Dva-ploty-zagnul--Baranavchakh-pry-krushenn-vaennaga-samalta-1047664429.html
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта
Sputnik Беларусь
Лётчыкі спрабавалі адвесці самалёт ад жылых дамоў і катапультаваліся ў апошні момант, калі ўбачылі, што траекторыя яго падзення бяспечная для насельніцтва. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T14:20+0300
2021-05-19T14:20+0300
2023-07-27T13:14+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
баранавічы
ваенныя самалёты
лётчык
крушэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103048/30/1030483037_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_b4808144a21bb02d5e5ac2f033f8499b.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Пры крушэнні навучальнага самалёта Як-130 загінулі два лётчыкі, паведаміла ў сераду прэс-служба Мінабароны Беларусі.Самалёт ЯК-130 Лідскай штурмавой базы пацярпеў крушэнне ў сераду днём у Баранавічах. Экіпаж выконваў планавы вучэбна-трэніровачны палёт, падчас якога заўважыў тэхнічную няспраўнасць.Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, у самалёце знаходзіліся камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка - пілот звяна вучэбна-баявой эскадрыллі.На месца здарэння выехала камісія Мінабароны на чале з намеснікам міністра па ўзбраенні.Міністэрства абароны выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй, сем'ям загінулых будзе аказана дапамога.На 21 траўня ў Баранавічах было запланавана авіяшоў, прысвечанае 150-годдзю горада.
баранавічы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103048/30/1030483037_135:0:2820:2014_1920x0_80_0_0_a13523f674c8c9a746e29f582b239643.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, баранавічы, ваенныя самалёты, лётчык, крушэнне
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, баранавічы, ваенныя самалёты, лётчык, крушэнне
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта
14:20 19.05.2021 (абноўлена: 13:14 27.07.2023) Лётчыкі спрабавалі адвесці самалёт ад жылых дамоў і катапультаваліся ў апошні момант, калі ўбачылі, што траекторыя яго падзення бяспечная для насельніцтва.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Пры крушэнні навучальнага самалёта Як-130 загінулі два лётчыкі, паведаміла ў сераду прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Самалёт ЯК-130 Лідскай штурмавой базы пацярпеў крушэнне ў сераду днём у Баранавічах. Экіпаж выконваў планавы вучэбна-трэніровачны палёт, падчас якога заўважыў тэхнічную няспраўнасць.
"Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылых дамоў, лётчыкі катапультаваліся", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, у самалёце знаходзіліся камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка - пілот звяна вучэбна-баявой эскадрыллі.
На месца здарэння выехала камісія Мінабароны на чале з намеснікам міністра па ўзбраенні.
Міністэрства абароны выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй, сем'ям загінулых будзе аказана дапамога.
На 21 траўня ў Баранавічах было запланавана авіяшоў, прысвечанае 150-годдзю горада.