https://bel.sputnik.by/20210519/Leytenant-Kukanenka-yak-razbsya-z-dzyatsnstva-mary-stats-ltchykam-1047664917.html
Лейтэнант Куканенка, які разбіўся, з дзяцінства марыў стаць лётчыкам
Лейтэнант Куканенка, які разбіўся, з дзяцінства марыў стаць лётчыкам
Sputnik Беларусь
Ён быў проста закаханы ў неба: пачуццё палёту, свабоды. Вельмі хутка асвоіў самалёт Як-130, хоць спачатку і баяўся. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T15:09+0300
2021-05-19T15:09+0300
2021-05-19T14:47+0300
навіны
у беларусі
здарэнні
лётчык
палёт
свабода
як-130
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047664800_0:213:1200:891_1920x0_80_0_0_2e9ea56d236fd83ae8ceefe1fb723447.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Пад Баранавічамі разбіўся вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Загінулі абодва лётчыкі: камандзір звяна вучэбна-баявы эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лётчык звяна вучэбна-баявы эскадрыллі лейтэнант Мікіта Куканенка.У студзені гэтага года тэлекампанія "ВаенТБ" выпусціла сюжэт пра маладога афіцэра, выпускніка Ваеннай акадэміі.Яго дзяцінства прайшло ў пасёлку Баравуха, што непадалёк ад Наваполацка, дзе базіравалася верталётная база. У сям'і размовы былі выключна аб авіяцыі.Мікіта скончыў Полацкае кадэцкае вучылішча, затым паступіў у Ваенную акадэмію, на адзін з самых прэстыжных факультэтаў - авіяцыйны.Яго курс быў эксперыментальным: калі раней будучыя пілоты вывучалі вучэбна-трэніровачныя Л-39, то Куканенка і яго таварышы асвоілі і Як-130. Спачатку з інструктарам, а потым і самастойна."У канцы вучобы я вельмі ўпэўнена сябе адчуваў у самалёце, спакойна ведаў, што рабіць", - распавядаў Мікіта.Як-130 яму вельмі спадабаўся: манеўраны, хуткасны, шматфункцыянальны, паміж сабой лётчыкі гэты самалёт называюць "лятаючы камп’ютар".У сюжэце лейтэнант сказаў, што спачатку думаў, як зможа кіраваць гэтай машынай, а потым зразумеў, што яна шмат што можа рабіць у паветры. Мікіту падабалася пачуццё палёту, свабоды.У планах на 2021 год было: даказаць сваё майстэрства - стаць лётчыкам трэцяга класа.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047664800_0:175:1200:929_1920x0_80_0_0_d25c6315ff6528eea4815da8dce95c63.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, здарэнні, лётчык, палёт, свабода, як-130
навіны , у беларусі, здарэнні, лётчык, палёт, свабода, як-130
Лейтэнант Куканенка, які разбіўся, з дзяцінства марыў стаць лётчыкам
Ён быў проста закаханы ў неба: пачуццё палёту, свабоды. Вельмі хутка асвоіў самалёт Як-130, хоць спачатку і баяўся.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Пад Баранавічамі разбіўся вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Загінулі абодва лётчыкі: камандзір звяна вучэбна-баявы эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лётчык звяна вучэбна-баявы эскадрыллі лейтэнант Мікіта Куканенка.
У студзені гэтага года тэлекампанія "ВаенТБ" выпусціла сюжэт пра маладога афіцэра, выпускніка Ваеннай акадэміі.
Яго дзяцінства прайшло ў пасёлку Баравуха, што непадалёк ад Наваполацка, дзе базіравалася верталётная база. У сям'і размовы былі выключна аб авіяцыі.
Мікіта скончыў Полацкае кадэцкае вучылішча, затым паступіў у Ваенную акадэмію, на адзін з самых прэстыжных факультэтаў - авіяцыйны.
Яго курс быў эксперыментальным: калі раней будучыя пілоты вывучалі вучэбна-трэніровачныя Л-39, то Куканенка і яго таварышы асвоілі і Як-130. Спачатку з інструктарам, а потым і самастойна.
"У канцы вучобы я вельмі ўпэўнена сябе адчуваў у самалёце, спакойна ведаў, што рабіць", - распавядаў Мікіта.
Як-130 яму вельмі спадабаўся: манеўраны, хуткасны, шматфункцыянальны, паміж сабой лётчыкі гэты самалёт называюць "лятаючы камп’ютар".
У сюжэце лейтэнант сказаў, што спачатку думаў, як зможа кіраваць гэтай машынай, а потым зразумеў, што яна шмат што можа рабіць у паветры. Мікіту падабалася пачуццё палёту, свабоды.
У планах на 2021 год было: даказаць сваё майстэрства - стаць лётчыкам трэцяга класа.