https://bel.sputnik.by/20210524/Pavedamlenne-ab-mnravann-u-aeraportse-Mnska-zatrymlvaetstsa-vylet-samalta-1047703720.html
Паведамленне аб мініраванні самалёта Lufthansa не пацвердзілася
Паведамленне аб мініраванні самалёта Lufthansa не пацвердзілася
Sputnik Беларусь
На электронную пошту нацыянальнага аэрапорта Мінск паступіла паведамленне пра намер здзейсніць тэракт на рэйсе Lufthansa па маршруце Мінск - Франкфурт. 24.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-24T15:51+0300
2021-05-24T15:51+0300
2021-05-24T16:40+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104330/20/1043302069_0:317:3077:2048_1920x0_80_0_0_9cbc0d037d41ce86e3beee3434ea1d6a.jpg
МІНСК, 24 тра - Sputnik. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымліваецца вылет самалёта Lufthansa ў Франкфурт, сведчаць дадзеныя анлайн-табло вылетаў і прылётаў на сайце аэрапорта.Паводле дадзеных анлайн-табло, самалёт Lufthansa павінен быў вылецець у Франкфурт ў 14.20. У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта паведамілі, што на электронную пошту паступіла паведамленне ад неўстаноўленых асоб аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт у дачыненні да рэйса LH1487 авіякампаніі Lufthansa па маршруце Мінск - Франкфурт. Вылет быў запланаваны на 14:20. Пасадка на дадзены рэйс прыпыненая."На дадзены момант ажыццяўляюцца працэдуры па паўторным даглядзе паветранага судна і ўсяго, што на ім будзе перавозіцца", - гаворыцца ў заяве Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".Па паведамленнях відавочцаў, самалёт Lufthansa быў практычна гатовы да вылету. Але пасля ўсім пасажырам сказалі пакінуць салон для таго, каб правесці дагляд судна. Пасажыры таксама прайшлі дадатковы дагляд.Службы Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" прыносяць пасажырам прабачэнні за затрымку рэйса. І выказваюць надзею на разуменне таго, што ўсе меры накіраваны на забеспячэнне абароны жыцця і здароўя грамадзян.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104330/20/1043302069_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_a86fd5f2e4a91d276b35cf8f8d344b62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні
Паведамленне аб мініраванні самалёта Lufthansa не пацвердзілася
15:51 24.05.2021 (абноўлена: 16:40 24.05.2021) На электронную пошту нацыянальнага аэрапорта Мінск паступіла паведамленне пра намер здзейсніць тэракт на рэйсе Lufthansa па маршруце Мінск - Франкфурт.
МІНСК, 24 тра - Sputnik. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымліваецца вылет самалёта Lufthansa ў Франкфурт, сведчаць дадзеныя анлайн-табло вылетаў і прылётаў на сайце аэрапорта.
Паводле дадзеных анлайн-табло, самалёт Lufthansa павінен быў вылецець у Франкфурт ў 14.20. У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта паведамілі, што на электронную пошту паступіла паведамленне ад неўстаноўленых асоб аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт у дачыненні да рэйса LH1487 авіякампаніі Lufthansa па маршруце Мінск - Франкфурт. Вылет быў запланаваны на 14:20. Пасадка на дадзены рэйс прыпыненая.
"На дадзены момант ажыццяўляюцца працэдуры па паўторным даглядзе паветранага судна і ўсяго, што на ім будзе перавозіцца", - гаворыцца ў заяве Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".
Па паведамленнях відавочцаў, самалёт Lufthansa быў практычна гатовы да вылету. Але пасля ўсім пасажырам сказалі пакінуць салон для таго, каб правесці дагляд судна. Пасажыры таксама прайшлі дадатковы дагляд.
Службы Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" прыносяць пасажырам прабачэнні за затрымку рэйса. І выказваюць надзею на разуменне таго, што ўсе меры накіраваны на забеспячэнне абароны жыцця і здароўя грамадзян.