03:10 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Смяротна траўміраваны брыгадзір лавы 9в-3 ПГУ-9, у дадзены момант створана камісія, якая расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку.

МІНСК, 30 тра - Sputnik. У шахце ААТ "Беларуськалій" загінуў рабочы, паведамляе Telegram-канал "Беларуськалій. Афіцыйна".

Аварыя здарылася раніцай, смяротна траўміраваны брыгадзір лавы 9в-3 ПДУ-9 Анатоль Эгіптэ 1966 года нараджэння.

У дадзены момант створана камісія, якая расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку.

Адміністрацыя "Беларуськалія" выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулага супрацоўніка.

Аварыі ў шахтах

У папярэдні раз аварыя са смяротным зыходам здаралася на ААТ "Беларуськалій" у лістападзе 2020 года.

Тады надзвычайнае здарэнне адбылося на глыбіні 620 метраў на рудніку Трэцяга рудаўпраўлення. Пры выкананні работ па абслугоўванню адной з установак шахцёр атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Загінулым аказаўся 38-гадовы горнарабочы.

У канцы мінулага года на прадпрыемстве адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт - брыгадзір атрымаў траўму на Чырвонаслабодскiм рудніку. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. Па факце праводзілася расследаванне.

Паведамлялася, што інцыдэнт адбыўся пры ўключэнні масластанцыі, дзе нібыта пад ціскам сарвала шланг, які трапіў мужчыне ў твар.

Галоўныя тэмы