https://bel.sputnik.by/20210624/Pazhar-na-Lukomlskay-GRES-shto-vyadoma-na-gety-momant-1047968720.html
Пажар на Лукомльскай ГРЭС: што вядома на гэты момант
Пажар на Лукомльскай ГРЭС: што вядома на гэты момант
Sputnik Беларусь
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, ноччу ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях падача электрычнасці была адноўлена. 24.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-24T09:51+0300
2021-06-24T09:51+0300
2021-06-24T09:26+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
пажар
інцыдэнт
віцебская вобласць
магілёўская вобласць
электрычнасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/18/1047968483_0:0:1200:680_1920x0_80_0_0_10abdd1ce594cc2dac439a5f16a82b2e.jpg
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прычынай пажару на адной з самых буйных электрастанцый у Беларусі - Лукомльскай ГРЭС у Віцебскай вобласці - стала анамальна гарачае надвор'е, пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер беларускага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белэнерга" Уладзімір Баброў.З-за аварыі былі абясточаны падстанцыі 330 кВ "Орша", "Магілёў", "Магілёў - Паўночная", што прывяло да страты электразабеспячэння спажыўцоў Аршанскага і Магілёўскага энэргавузлоў."Для поўнага аднаўленьня рэжыму генерацыі на Лукомльскай ГРЭС адначасова вядуцца пускавыя аперацыі па ўключэнні ў сетку 4 энергаблокаў агульнай магутнасцю 1300 МВт з наступным уключэннем у працу астатніх энергаблокаў ГРЭС", - адзначыў Баброў.Акрамя таго, ідуць пускавыя аперацыі на двух турбагенератарах Мінскай ЦЭЦ-4 магутнасцю па 100 МВт, дадаў спецыяліст.Ноччу перадача электраэнергіі была адноўленая ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях."Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме", - паведамілі ў Белэнерга.Што адбылосяУ сераду ўвечары на ГРЭС загарэлася адна з секцый трансфарматарнай падстанцыі, паведамленне пра гэта было атрымана ратавальнікамі ў 21:41. Прычынай пажару стала пашкоджанне вымяральнага трансфарматара.Падраздзяленні МНС аператыўна выехалі на тэрыторыю Лукомльскай ГРЭС. Пажар, па звестках ведамства, быў ліквідаваны у 22:39. Ніхто з работнікаў станцыі не пацярпеў.Для вырашэння пытанняў, звязаных з адключэннем электразабеспячэння, створана Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме.Лукомльская ГРЭСЛукомльская ГРЭС - найбуйнейшая ў Беларусі цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Новалукомль (Віцебская вобласць), яе вызначаная магутнасць - больш 2800 МВт. Станцыя з'яўляецца філіялам РУП "Віцебскэнерга". Будаўніцтва ГРЭС было пачата ў 1964 годзе, а энергаблокі ўводзіліся ў эксплуатацыю з 1969-га па 1974-ы. У год станцыя выпрацоўвае да 12 мільярдаў кВт·г электраэнергіі (каля 30% электраэнергіі аб'яднанай энергасістэмы краіны), забяспечваючы ёй бліжэйшыя раёны (Віцебск і Магілёў), а таксама Мінск.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210621/--padarunak-pyatssot-eskmo---lepshyya-savetskya-fota-pra-marozva-1047885350.html
віцебская вобласць
магілёўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/18/1047968483_0:0:1200:756_1920x0_80_0_0_62d635b8b5e72ccc18f5e166cda8f906.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, пажар, інцыдэнт, віцебская вобласць, магілёўская вобласць, электрычнасць
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, пажар, інцыдэнт, віцебская вобласць, магілёўская вобласць, электрычнасць
Пажар на Лукомльскай ГРЭС: што вядома на гэты момант
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, ноччу ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях падача электрычнасці была адноўлена.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прычынай пажару на адной з самых буйных электрастанцый у Беларусі - Лукомльскай ГРЭС у Віцебскай вобласці - стала анамальна гарачае надвор'е, пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер беларускага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белэнерга" Уладзімір Баброў.
"У сувязі з перыядам анамальных тэмператур адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм шын Лукомльскай ГРЭС, што прывяло да адключэння ліній электраперадач 330 кВ і ўсяго працуючага абсталявання ГРЭС, магутнасць якога на той момант складала 1400 МВт", - сказаў ён.
З-за аварыі былі абясточаны падстанцыі 330 кВ "Орша", "Магілёў", "Магілёў - Паўночная", што прывяло да страты электразабеспячэння спажыўцоў Аршанскага і Магілёўскага энэргавузлоў.
"Для поўнага аднаўленьня рэжыму генерацыі на Лукомльскай ГРЭС адначасова вядуцца пускавыя аперацыі па ўключэнні ў сетку 4 энергаблокаў агульнай магутнасцю 1300 МВт з наступным уключэннем у працу астатніх энергаблокаў ГРЭС", - адзначыў Баброў.
Акрамя таго, ідуць пускавыя аперацыі на двух турбагенератарах Мінскай ЦЭЦ-4 магутнасцю па 100 МВт, дадаў спецыяліст.
Ноччу перадача электраэнергіі была адноўленая ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
"Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме", - паведамілі ў Белэнерга.
У сераду ўвечары на ГРЭС загарэлася адна з секцый трансфарматарнай падстанцыі, паведамленне пра гэта было атрымана ратавальнікамі ў 21:41. Прычынай пажару стала пашкоджанне вымяральнага трансфарматара.
Падраздзяленні МНС аператыўна выехалі на тэрыторыю Лукомльскай ГРЭС. Пажар, па звестках ведамства, быў ліквідаваны у 22:39. Ніхто з работнікаў станцыі не пацярпеў.
Для вырашэння пытанняў, звязаных з адключэннем электразабеспячэння, створана Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме.
Лукомльская ГРЭС - найбуйнейшая ў Беларусі цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Новалукомль (Віцебская вобласць), яе вызначаная магутнасць - больш 2800 МВт. Станцыя з'яўляецца філіялам РУП "Віцебскэнерга". Будаўніцтва ГРЭС было пачата ў 1964 годзе, а энергаблокі ўводзіліся ў эксплуатацыю з 1969-га па 1974-ы. У год станцыя выпрацоўвае да 12 мільярдаў кВт·г электраэнергіі (каля 30% электраэнергіі аб'яднанай энергасістэмы краіны), забяспечваючы ёй бліжэйшыя раёны (Віцебск і Магілёў), а таксама Мінск.