Інфаграфіка

Дзе адзначыць Новы год на мінскіх вуліцах

Падпісацца
Калядныя і навагоднія святочныя мерапрыемствы ў беларускай сталіцы напярэдадні 2016 года.

Дадаткова да двух традыцыйных цэнтральных пляцовак для навагодніх гулянняў каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы ў гэты годзе дадаецца тэрыторыя Верхняга горада, якую гарадскія ўлады ў дні святаў робяць пешаходнай зонай.

Разыначкай арганізаванай тут святочнай праграмы стане інтэрактыўны 3D-атракцыён ў выглядзе светлавых праекцый на канцэртнай зале на плошчы Свабоды. Тут жа фінішуе парад дзядоў маразоў і снягурак, які запланаваны на 25 снежня.

Кіроўцам у гэты дзень трэба планаваць свае маршруты з улікам таго, што пасля 16.30 будзе абмежаваны рух у цэнтры горада: на плошчы і праспекце Незалежнасці, вуліцах Леніна, Інтэрнацыянальная, на плошчы Свабоды.

Святочныя салюты можна будзе назіраць у трох кропках горада: у 1.30 у навагоднюю ноч неба размалююць над Свіслаччу каля Палаца спорту і над паркам Тывалі, у 2 гадзіны ночы – над Мінскім лядовым палацам спорту.

Стужка навiн
0