08:32 21 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Беларуская Масленіца
© Sputnik

Традыцыі святкавання беларускай Масленіцы трохі адрозніваюцца ад звычаяў суседніх народаў. У інфаграфіцы Sputnik – абрады беларускага масленічнага тыдню.

Инфографика на русскоязычной версии сайта >>

Масленіца – агульнаславянскае і нават агульнаеўрапейскае народнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Нават пасля прыняцця хрысціянства, адаптаваўшага народныя традыцыі, у абрадах святкавання Масленіцы захаваліся адгалоскі паганскага мінулага.

Царква ўключыла Масленіцу ў лік сваіх святаў, назваўшы яе сырнай сядміцай, паколькі яна прыпадае на тыдзень, папярэдні Вялікаму пасту. У гэты час вернікам рэкамендуюць адмовіцца ад мясной ежы, але дапускаецца ўжыванне малочных прадуктаў, у тым ліку масла і яек.

Масленічны тыдзень падзяляецца на два перыяды – вузкі і шырокі. У вузкую Масленіцу (першыя тры дні) можна займацца гаспадарчымі працамі. У шырокую (з чацвярга па нядзелю) на змену працы прыходзяць адпачынак, весялосць і стасункі са сваякамі.

Традыцыі святкавання беларускай Масленіцы трохі адрозніваюцца ад звычаяў суседніх народаў. Так, у адрозненні ад рускай Масленіцы, большы акцэнт надавалі не провадам зімы, а сустрэчы вясны. Адрозніваўся і самы значны сімвал свята – бліны, якія доўгі час пяклі не з пшанічнай мукі, а з аўсянай.

Звычаі беларускай Масленіцы – у інфаграфіцы Sputnik.

Тэги:
Масленіца, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ інфаграфіка

  • Карта прыродных святынь Міншчыны – інфаграфіка sputnik.by
    Последнее обновление: 13:55 16.11.2018
    13:55 16.11.2018

    Карта прыродных святынь Мінскай вобласці

    Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.

    243
  • Якія прадметы вывучаюць у школах Беларусі
    Последнее обновление: 17:58 27.09.2018
    17:58 27.09.2018

    Якія прадметы вывучаюць у школах Беларусі

    Асноўныя прадметы, якія вывучаюць у розных класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі.

    53
  • Дзень горада Мінска 2018 – інфографіка на sputnik.by
    Последнее обновление: 21:36 07.09.2018
    21:36 07.09.2018

    Дзень горада Мінска 2018

    Асноўныя месцы святкавання Дня горада Мінска 8-9 верасня 2018 года.

    40
  • Вываз культурных каштоўнасцяў з Беларусі – інфаграфіка на sputnik.by
    Последнее обновление: 14:24 08.08.2018
    14:24 08.08.2018

    Вываз культурных каштоўнасцяў з Беларусі

    Якія прадметы лічацца культурнымі каштоўнасцямі і для вывазу якіх з іх за межы Беларусі неабходны дазвол.

    48

Галоўныя тэмы