22:26 20 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Інфаграфіка

Дзень горада ў Мінску-2016: месцы гулянняў, салют і паўмарафон

Атрымаць кароткую спасылку
9631
Мінск: Дзень горада-2016
© Sputnik/

Месца святочных мерапрыемстваў у гонар Дня горада ў Мінску 3-4 верасня, салют, абмежаванне руху і змененыя маршруты гарадскога транспарту – у інфаграфіцы Sputnik.

Инфографика на русскоязычной версии сайта >>

Дзень горада па традыцыі адзначаецца ў беларускай сталіцы ў першыя выходныя верасня. У праграме святкавання мноства культурных і спартыўных падзей. Галоўнымі пляцоўкамі стануць прастора каля Палаца спорту і тэрыторыя Верхняга горада.

Сталічны гандаль абяцае ў Дзень горада ўразіць ўсіх размахам і распродажамі, а ўсе жадаючыя змогуць убачыць, як рыхтуюць беларускія стравы кухары кафэ і рэстаранаў.

Гандлёвыя павільёны ля Палаца спорту зоймуць плошчу ў пяць тысяч квадратных метраў. А ўвечары 3 верасня тут жа, ля Палаца спорту, адбудзецца музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу, салют пачнецца а 22:00.

Да Дня горада ў сталіцы пройдзе больш за 20 спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку турнір па сілавым экстрыме, марафон на ролікавых каньках і самы масавы — Мінскі паўмарафон, які адбудзецца 4 верасня. У сувязі з яго правядзеннем у цэнтры горада будзе перакрыты рух і зменяцца некаторыя маршруты грамадскага транспарту. Мінчанам рэкамендуюць карыстацца метро — гэта будзе адзіны спосаб хутка перасекчы цэнтр горада.

Схему руху аўтобусаў і тралейбусаў на час абмежаванняў вы таксама можаце паглядзець у інфаграфіцы Sputnik.

Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ інфаграфіка

Галоўныя тэмы