Савет міністраў Беларусі прыняў дакумент, якім зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе.
На Новы год беларусы будуць адпачываць тры дні, на Радаўніцу — чатыры дні, лішні выходны будзе на дзень Перамогі і лістападаўскія святы.
У дакуменце таксама адзначаецца, што арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Варта дадаць, што Вялікдзень у каталікоў і праваслаўных у 2017 годзе супадае і прыпадае на 16 красавіка.