У Дзень Перамогі ў Мінску пройдуць дзясяткі мерапрыемстваў самага рознага фармату: ад маштабных урачыстасцяў у цэнтры горада да ўтульных святкаванняў у розных раёнах сталіцы.
На галоўных гарадскіх пляцоўках — каля Палаца спорту і на плошчы Перамогі — пройдуць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, будуць даступныя розныя забаўляльныя зоны, пачастункі, а таксама будуць працаваць выставы-кірмашы з творамі беларускіх майстроў. У кожным раёне сталіцы пройдзе сваё свята, у многіх — не адно. Іх таксама стануць дапаўняць выступленні творчых калектываў і актыўнасці для гасцей.
Грамадскі транспарт у гэты дзень будзе працаваць па графіку працоўнага дня. Сталічны метрапалітэн гатовы пусціць дадатковыя цягнікі ў выпадку вялікай колькасці людзей.
Падчас правядзення ўрачыстасцяў на плошчы Перамогі будзе абмежаваны рух транспарту.
Якую са святочных лакацый наведаць у Мінску на 9 мая 2018 года ў першую чаргу і што там атрымаецца знайсці — глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.