Інфаграфіка

Дзень горада Мінска - 2019: месцы і час святочных падзей і салюту 14-15 верасня

Падпісацца
Схемы галоўных і раённых святочных мерапрыемстваў на Дзень горада Мінска 14-15 верасня 2019 года - у інфаграфіцы Sputnik.

У гэтым годзе святочныя выхадныя ў Мінску ў гонар Дня горада як ніколі насычаныя буйнымі падзеямі. Традыцыйна галоўныя мерапрыемствы ў сталіцы пройдуць на "святочнай мілі" ад Верхняга горада да парку Перамогі.

У суботу, 14 верасня, варта вылучыць байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk (пляцоўка каля Палаца спорту), фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны" (паркавая зона на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава) і міжнародны праект "Мінск інтэрнацыянальны" (Верхні горад).

Таксама 14 верасня Дзень горада адсвяткуюць на шматлікіх пляцоўках у раёнах сталіцы. Завершыцца першы дзень музычным феерверкам у раёне Палаца спорту.

У нядзелю, 15 верасня, ад самай раніцы частка Мінска пабяжыць, а частка "стане": на цэнтральных вуліцах горада пройдзе традыцыйны Мінскі паўмарафон. Па маршруце правядзення забегаў будзе абмежаваны рух, розныя ўчасткі праспекта Пераможцаў будуць перакрытыя практычна ўвесь дзень.

Працягне апусканне ў сярэднявечча "Мінск старажытны", а па суседстве (у парку Перамогі) аматараў ваеннай гісторыі, тэхнікі і відэагульняў запрашае "Wargaming Fest: Дзень танкіста". На сцэне фестывалю пройдзе і самая "зорная" канцэртная праграма: на працягу дня ў парку Перамогі выступяць гурты The Offspring, "Звери", "Воплі Відаплясава" і "Крамбамбуля". Уваход на ўсе гэтыя мерапрыемствы будзе вольным.

Не прапусціць самыя значныя падзеі Дня горада Мінска 14-15 верасня 2019 года вам дапаможа інфаграфіка Sputnik.

Стужка навiн
0