14:37 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Інфаграфіка

Дзень горада Мінска - 2019: месцы і час святочных падзей і салюту 14-15 верасня

Атрымаць кароткую спасылку
Куды пайсці ў Мінску (51)
15910
Дзень горада Мінска – 2019 | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Схемы галоўных і раённых святочных мерапрыемстваў на Дзень горада Мінска 14-15 верасня 2019 года - у інфаграфіцы Sputnik.

У гэтым годзе святочныя выхадныя ў Мінску ў гонар Дня горада як ніколі насычаныя буйнымі падзеямі. Традыцыйна галоўныя мерапрыемствы ў сталіцы пройдуць на "святочнай мілі" ад Верхняга горада да парку Перамогі.

У суботу, 14 верасня, варта вылучыць байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk (пляцоўка каля Палаца спорту), фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны" (паркавая зона на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава) і міжнародны праект "Мінск інтэрнацыянальны" (Верхні горад).

Таксама 14 верасня Дзень горада адсвяткуюць на шматлікіх пляцоўках у раёнах сталіцы. Завершыцца першы дзень музычным феерверкам у раёне Палаца спорту.

У нядзелю, 15 верасня, ад самай раніцы частка Мінска пабяжыць, а частка "стане": на цэнтральных вуліцах горада пройдзе традыцыйны Мінскі паўмарафон. Па маршруце правядзення забегаў будзе абмежаваны рух, розныя ўчасткі праспекта Пераможцаў будуць перакрытыя практычна ўвесь дзень.

Працягне апусканне ў сярэднявечча "Мінск старажытны", а па суседстве (у парку Перамогі) аматараў ваеннай гісторыі, тэхнікі і відэагульняў запрашае "Wargaming Fest: Дзень танкіста". На сцэне фестывалю пройдзе і самая "зорная" канцэртная праграма: на працягу дня ў парку Перамогі выступяць гурты The Offspring, "Звери", "Воплі Відаплясава" і "Крамбамбуля". Уваход на ўсе гэтыя мерапрыемствы будзе вольным.

Не прапусціць самыя значныя падзеі Дня горада Мінска 14-15 верасня 2019 года вам дапаможа інфаграфіка Sputnik.

Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (51)
Тэги:
Дзень горада, Мінск

Яшчэ інфаграфіка

  • Якія прадметы вывучаюць у школах Беларусі: 2019/2020 навучальны год | Інфаграфіка bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 16:56 30.08.2019
    16:56 30.08.2019

    Прадметы ў беларускіх школах - 2019/2020

    Якія прадметы ў залежнасці ад класа будуць вывучаць беларускія школьнікі ў 2019/2020 навучальным годзе - у інфаграфіцы Sputnik.

    47
  • Карта прыродных святынь Гомельскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
    Последнее обновление: 14:29 26.07.2019
    14:29 26.07.2019

    Месцы сілы: карта прыродных святынь Гомельшчыны

    Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да крыніц і азёр, просяць у дрэў моцнага здароўя, звяртаюцца за бясконцым каханнем да камянёў. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.

    201
  • Янка Купала: Таямніцы жыцця, кахання і смерці
    Последнее обновление: 09:56 07.07.2019
    09:56 07.07.2019

    Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці

    Да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Sputnik распавядае аб малавядомых фактах біяграфіі Янкі Купалы. Якую ролю ў жыцці народнага паэта адыгралі Уладзіслава Станкевіч і Паўліна Мядзелка, і што на самой справе адбылося ў гатэлі "Масква" 28 чэрвеня 1942 года.

    797
  • Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску – 2019 | Інфаграфіка bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 17:56 02.07.2019
    17:56 02.07.2019

    Гулянні, парад і феерверкі на Дзень Незалежнасці

    Схема святочных мерапрыемстваў, падчас параду і феерверкаў у Мінску на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня 2019 года - у інфаграфіцы Sputnik.

    1130

Галоўныя тэмы