13:34 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Інфаграфіка

Этапы павышэння пенсійнага ўзросту і мінімальнага страхавога стажу ў Беларусі

Атрымаць кароткую спасылку
14630
Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы - у інфаграфіцы Sputnik.

У 2020 годзе ў Беларусі праводзіцца чарговае павышэнне пенсійнага ўзросту на шэсць месяцаў. Змены закранулі мужчын, народжаных у другім паўгоддзі 1958 года, і жанчын, народжаных у другім паўгоддзі 1963 года. Для іх права на атрыманне пенсіі наступіць ў другім паўгоддзі 2020 года.

Пенсійны ўзрост у Беларусі пачаў паэтапна павышацца з 2017 года. Гэты этап пенсійнай рэформы плануецца завяршыць у 2022 годзе, выйшаўшы на новую мяжу пенсійных узростаў: 63 гады для мужчын і 58 гадоў для жанчын.

У цэлым рэформа закранула мужчын 1957-1959 гадоў нараджэння і жанчын 1962-1964 гадоў нараджэння.

Таксама штогод павышаецца і мінімальны страхавы стаж - сума ўсіх перыядаў, калі грамадзянінам вырабляліся страхавыя ўзносы ў ФСАН. У 2020 годзе ён складае 17,5 года.

У інфаграфіцы Sputnik - тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы і этапы павышэння мінімальнага страхавога стажу.

Тэги:
Пенсіі, Беларусь

Яшчэ інфаграфіка

Галоўныя тэмы