01:55 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Склад Канстытуцыйнай камісіі
© Sputnik

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 сакавіка ўказ аб Канстытуцыйнай камісіі. Пра тое, хто ўвайшоў у яе склад - у інфаграфіцы Sputnik.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 15 сакавіка, днём пазней кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім быў пашыраны яе склад.

Камісіі даручана распрацаваць прапановы па зменах у Асноўны закон і забяспечыць усенароднае абмеркаванне. Да 1 жніўня прэзідэнту павінны быць прадстаўлены прапановы па змяненні Канстытуцыі, далей яны будуць вынесены на рэспубліканскі рэферэндум.

Усяго ў складзе камісіі - 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржорганаў, юрысты, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі розных сфер эканомікі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Канстытуцыя ў сучаснай Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным саветам, далей Асноўны закон змяняўся на рэферэндумах у 1996 і 2004 гадах. Чарговая тэма змянення Канстытуцыі наспела на фоне ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне, які паўстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Тэги:
Sputnik, інфаграфіка, Указ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, прэзідэнт, Канстытуцыйная камісія

Яшчэ інфаграфіка

  • COVID-19: каму з тых, хто прыязджае ў РБ, трэба самаізалявацца
    Последнее обновление: 11:35 16.04.2021
    11:35 16.04.2021

    Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь

    Пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі 10 дзён - у інфаграфіцы Sputnik.

    220
  • Чым замяняць падчас посту скаромныя прадукты
    Последнее обновление: 12:45 09.04.2021
    12:45 09.04.2021

    Памятка поснікам

    Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Памятка для поснікаў – у інфаграфіцы Sputnik.

    248
  • Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by
    Последнее обновление: 15:35 26.03.2021
    15:35 26.03.2021

    Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі

    Тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы - у інфаграфіцы Sputnik.

    493
  • Беларуская Масленіца
    Последнее обновление: 11:25 08.03.2021
    11:25 08.03.2021

    Масленічны тыдзень: час блінцоў і весялосці

    Масленічны тыдзень падзяляецца на вузкі і шырокі перыяд, падчас якіх людзі пякуць блінцы, ладзяць гулянні і сустракаюцца з роднымі. Пра традыцыі і абрады беларускай Масленіцы чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.

    1117

Галоўныя тэмы