01:22 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дельфинарий в День святого Валентина

Рамантычныя камедыі прызналі небяспечнымі

© Pixabay
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2830

Ромкомы высмейваюць праблему сталкінга і робяць жанчын больш уражлівымі да агрэсара.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Апублікаванае ва Універсітэце Мічыган даследаванне даказвае, што рамантычныя камедыі адмоўна ўплываюць на жанчын і на іх уяўленне аб нармальных мужчынскх паводзінах, піша The Guardian.

Даследчык Джулія Ліпман паказала жанчынам некалькі фільмаў пра адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Высветлілася, што прагляд рамантычных камедый "Усе без розуму ад Мэры", "Любоўны мэнэджмент" фармуе ў жанчын станоўчае стаўленне да агрэсіўных паводзінаў з боку мужчын.

Жанчыны спакойна ставяцца да сталкінга (ад англ. Stalking — пераслед, дамаганне) з боку мужчын, якія не ўспрымаюць адмову і працягваюць дамагацца увагі дзяўчат. Напрыклад, сцэна ў фільме "Рэальнае каханне". Герой Эндру Лінкальна прыходзіць да гераіні Кіры Найтлі з плакатамі з прызнаннямі ў каханні, пры тым, што яна замужам за яго сябрам.

Джулія Ліпман лічыць, што ромкомы высмейваюць праблему сталкінга і робяць жанчын больш уражлівымі да агрэсара. Падобныя фільмы ствараюць міф, што дакучлівыя паводзіны мужчын з'яўляюцца нормай.

Тэги:
Даследванні, Камедыі рамантычныя, Адносіны
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы