13:56 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Месца для пацалункаў у Брэсце

"Месца для пацалункаў" з'явілася ў цэнтры Брэста

© Sputnik/ Артем Кирьянов
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
4130

ДАІ Брэсцкай вобласці абяцае праверыць законнасць устаноўкі нестандартнага знака.

БРЭСТ, 12 лют — Sputnik, Арцём Кір'янаў. Знак "Месца для пацалункаў" з'явіўся напярэдадні Дня святога Валянціна ў цэнтры Брэста каля офіса аднаго са святочных агенцтваў. Дзяржаўтаінспекцыя абяцае праверыць законнасць яго ўстаноўкі, паведамляюць у ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Брэст стаў першым у Беларусі горадам, дзе з'явіўся знак "Месца для пацалункаў". Падобныя шыльды ўжо існуюць у гарадах Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы і ЗША.

Як расказаў карэспандэнту Sputnik дырэктар агенцтва "Бюро святаў" Сяргей Вінакураў, з дапамогай таблічкі "Месца для пацалункаў", вырабленай у стылістыцы дарожных знакаў, кампанія прапануе берасцейцам праявіць свае пачуцці ў Дзень усіх закаханых.

"Месца пад знакам трапляе пад аб'ектыў кругласутачнай вэб-камеры, таму свой пацалунак можна будзе перадаць у любую кропку свету", — адзначыў Вінакураў.

У агенцтве спадзяюцца, што новы знак падорыць яшчэ больш рамантыкі атмасферы Брэста і нагадае "мінакам пра тых людзей, якіх яны хочуць пацалаваць".

Место для поцелуев в центре Бреста
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Месца для пацалункаў у цэнты Брэста

У ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама паведамілі, што факт ўстаноўкі знака з інспекцыяй ўзгоднены не быў. Па словах начальніка аддзела агітацыі і прапаганды Наталлі Сахарчук, у бліжэйшы час спецыялісты правераць яго законнасць, паколькі любая ўстаноўка дарожнага знака, акрамя прыватнай тэрыторыі прадпрыемства, павінна ўзгадняцца з Дзяржаўтаінспекцыяй.

"Я разумею, што ідэя добрая і крэатыўная, але ёсць пэўныя правілы, закон і стандарты. Калі кожны будзе ўсталёўваць знак, які захоча, гэта будзе проста самавольства", — рэзюмавала Сахарчук.

Тэги:
Характэрныя факты, Праваахоўчыя органы, ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, Брэст, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы