Ван Гог размясціў аб'яву аб здачы ў арэнду "Спальні ў Арле"

© AP / Art Institute of ChicagoКомната, якую зрабілі паводле карціны Ван Гога ў раёне Рывер Норт Чыкага
Комната, якую зрабілі паводле карціны Ван Гога ў раёне Рывер Норт Чыкага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прасторавая копія карціны нідэрландскага жывапісца даступная для арэнды ў адным з цэнтральных раёнаў Чыкага.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Чыкагскі інстытут мастацтваў узнавіў прасторавую копію карціны нідэрландскага жывапісца Вінцэнта Ван Гога з серыі "Спальня ў Арле", пакой даступны для арэнды за невялікую суму, паведамляюць сусветныя СМІ.

Ван Гог напісаў серыю з трох палотнаў у перыяд паміж 1888 і 1889 гадамі, калі знаходзіўся ў горадзе Арль на поўдні Францыі. Спальня, аформлена ў стылі знакамітага палатна, размясцілася ў цэнтральным раёне Чыкага Рывер Норт непадалёк ад інстытута і даступна для кароткатэрміновай арэнды коштам усяго ў 10 даляраў за ноч. Яе пастаяльцы таксама могуць да 10 мая наведаць арганізаваную інстытутам выставу, на якой прадстаўлены 36 работ мастака.

© AP / Art Institute of Chicagoспальня ў Арле Ван Гога: рэпрадукцыя і сапраўдны пакой
Спальня в Арле Ван Гога: репродукция и воссозданная комната - Sputnik Беларусь
спальня ў Арле Ван Гога: рэпрадукцыя і сапраўдны пакой

Пакой можна забраніраваць на адной з анлайн-пляцовак. Пацешна, што аб'яву аб яе здачы ў арэнду быццам бы было размешчана самім Ван Гогам, які просіць за дапамогу з памяшканнем невялікае ўзнагароджанне на куплю фарбаў.

Галандскі мастак-постімпрэсіяніст Вінцэнт Ван Гог нарадзіўся 30 сакавіка 1853 года ў Гроот Зюндзерце каля паўднёвай мяжы Галандыі. За сваё нядоўгае творчае жыццё стварыў больш за дзве тысячы твораў мастацтва, у тым ліку 930 карцін, 1100 малюнкаў і эскізаў. Карціна "Спальня ў Арле", "Аўтапартрэт" і іншыя работы мастака захоўваюцца ў Чыкагскім інстытуце мастацтваў, які славіцца сваёй шырокай калекцыяй імпрэсіяністаў.

Стужка навiн
0