03:14 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Леонардо Ди Каприо на вручении премий гильдии режиссеров США

Дапамажы Леа атрымаць “Оскар” - анлайн-гульня

© REUTERS/ Lucy Nicholson
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Оскар-2016: чаканні спраўдзіліся (7)
3110

Няпростыя адносіны Леа і “Оскара” сталі крыніцай натхнення для стваральнікаў відэагульні Leo's Red Carpet Rampage.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Лонданская студыя The Line стварыла гульню Leo's Red Carpet Rampage, прысвечаная той бясконцай пагоні актора за статуэткай. Гульню можна знайсці ў адкрытым доступе.

У браузерной аркадзе вам прыйдзецца бегчы па чырвонай дывановай дарожцы, пераадольваць перашкоды і збіраць ўзнагароды, ўхіляцца ад папарацы і перамагаць канкурэнтаў на статуэтку.

Падчас пагоні за "Оскарам" карэспандэнт Sputnik ад імя Ды Капрыа сабрала 44 залатыя глобусы, 5 прэмій BAFTA, яшчэ калекцыю прэмій рознага кшталту і гонару — і ніводнага "Оскара".

Сёлета лепшым акцёрам могуць назваць Брайанка Крэнстана, Мэтта Дэймана, Леанарда Ды Капрыа, Майкла Фасбендэра або Эдзі Рэдмэйна, які летась ужо атрымаў узнагароду ў гэтай намінацыі за выкананне ролі Стывена Хокінга. А Ды Капрыа намінаваны на прэмію ўжо ў пяты раз.

За званне лепшай актрысы пазмагаюцца Кейт Бланшэт, Джэніфер Лоўренс, Сірша Ронан і Шарлота Рэмплінг. Дарэчы, Лоўрэнс ўжо атрымлівала ўзнагароду ў 2013-м годзе, а ў Бланшэт у скарбонцы дзве залатыя статуэткі.

 

Тэмы:
Оскар-2016: чаканні спраўдзіліся (7)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы