22:14 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
29 лютага

Этнограф: 29 лютага лепш не выходзіць з хаты

© Sputnik/
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Касьянаў дзень, 29 лютага, бывае толькі адзін раз у чатыры гады, калі выпадае высакосны год, у народзе ёсць шматлікія загады паводзінаў у гэта дзень.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Паводле народных павер'яў, 29 лютага, якое бывае адзін раз у чатыры гады, лічыцца самым нешчаслівым днём у годзе, распавёў Sputnik ў пятніцу беларускі этнограф Іван Крук.

"У шэрагу святых угоднікаў Касьян займае выключнае месца, ён лічыцца ў народзе нялюбым і нялітасцівым. Таму захавалася павер'е, што 29 лютага з'яўляецца самым нешчаслівым днём у годзе", — распавёў этнограф.

Паводле яго слоў, паколькі Касьянаў дзень бывае толькі адзін раз у чатыры гады, у народзе гэта тлумачылася тым, што "Касьян тры гады запар у свае імяніны быў п'яны, і толькі на чацвёрты год супакоіўся. Таму імяніны ў яго праз тры гады на чацвёрты".

Аб Касьяне, які стаіць як бы асабняком у шэрагу праваслаўных угоднікаў, народ расказваў мноства легенд, адзначыў навуковец. У адной з іх гаворыцца, што ён калісьці быў светлым анёлам, потым спакусіўся на хітрыкі нячыстай сілы. Калі яго замучыла сумленне, Бог прыставіў да яго анёла-ахоўніка, загадаў закаваць у ланцугі і біць цяжкім молатам па ілбе тры гады і толькі на чацвёрты адпускаць, распавёў этнограф. У народзе нават з'явіліся прымаўкі, у якіх выкарыстоўваецца вобраз Касьяна.

Так, пра панурага і цяжкага чалавека казалі: "Ён Касьянам глядзіць", "Касьян на што не гляне — усё вяне, Касьян усё касой косіць", — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Паводле народных павер'яў, 29 лютага трэба было спыніць усе працы, людзі імкнуліся не выходзіць з дому да заходу сонца, удакладніў этнограф.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы