14:13 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Саладуха

Саладуха цяпер і ў Instagram

© Фото: страница в Facebook праздничного агентства LUCY
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0

На папулярнай сацыяльнай сеткі з фотаздымкамі выканаўца не плануе спыняцца: у яго ўжо ёсць акаўнты ў "ВК" і Facebook, а ў далейшым ён можа з'явіцца і ў іншых сацсетках.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Вядомы беларускі спявак і шоўмэн Аляксандр Саладуха зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Саладуха вядомы сваімі "Чужая мілая", "Там, дзе спее вінаград зялёны", "Take it easy guy", а таксама шматлікімі турнэ па Беларусі. У прыватнасці, пазалетась ён стаў другім беларускім выканаўцам (пасля Макса Каржа), які здолеў сабраць поўную "Мінск-Арэну".

"Так, я завёў сабе Instagram. Для чаго? Для руху наперад і ўверх — гэта мой дэвіз вось ужо шмат гадоў", — распавёў Sputnik у тэлефоннай размове Саладуха.

Спявак не выключае, што неўзабаве можа завесці акаўнты і ў іншых сацыяльных сетках. "Абавязкова яшчэ дзе-небудзь з'яўлюся", — сказаў спявак.

У артыста ўжо ёсць афіцыйныя акаўнты ў "ВК" і на Facebook. У яго "інстаграме" на момант напісання навіны былі апублікаваныя дзве фатаграфіі: сумесная з расійскім выканаўцам Стасам Міхайлавым і партрэт Міхайлава з дачкой Саладухі.

Тэги:
Стыль жыцця, Instagram, Аляксандр Саладуха, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы