01:24 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Філіп Кіркораў

Кіркораў выказаў сумнёвы наконт чэснасці "Еўрабачання" ад Беларусі

© Sputnik/ Роман Шантар
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2016 (23)
24 0 0

Спявак падкрэслівае, што поспех у развіцці шоў-бізнэсу ў Беларусі залежыць перш за ўсё ад таго, як выбіраюць пераможцаў – па выніках галасавання або хто больш заплаціў.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Беларусі трэба больш адказна рыхтавацца да "Еўрабачання", лічыць расійскі спявак і прадзюсар Філіп Кіркораў.

Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2016" завяршыўся ў Беларусі ў студзені. Пераможцам конкурсу стаў пратэжэ Віктара Дробыша Аляксандр Іваноў (Ivan). Шэраг экспертаў, у тым ліку прадзюсар галоўнага канкурэнта Іванова — спявачкі Napoli — пасля заяўлялі, што адбор прайшоў несумленна, а перамог Ivan дзякуючы "набытым галасам". Сам спявак адмаўляе магчымасць такой прычыны яго перамогі.

"Трэба больш адказна рыхтавацца да таго ж "Еўрабачання", якое насамрэч сур'ёзны плацдарм (для артыстаў — Sputnik). Больш некарумпавана падыходзіць да адбору артыстаў на гэтым конкурсе. Быць сумленнымі", — сказаў Кіркораў у інтэрв'ю беларускаму часопісу "Большой".

На думку артыста, выбіраць прадстаўнікамі на "Еўрабачанне" трэба "не тых, хто больш заплаціў, а тых, за каго сапраўды абраў народ".

Спявак падкрэсліў, што ў такім выпадку Беларусь можа стаць "лідэрам музычнага накірунку не толькі тут, але і за мяжой таксама".

Кіркораў вядомы не толькі як артыст, але і як паспяховы прадусар у межах "Еўрабачання". З яго дапамогай у 2007 годзе беларускі прадстаўнік на конкурсе Дзмітрый Калдун заняў шостае месца ў фінале, што з'яўляецца максімальным для рэспублікі вынікам. Акрамя таго, пры яго падтрымцы другія месцы займалі ўкраінская спявачка Ані Лорак (2008 год) і Дзіма Білан (2006). Да конкурсу 2016 года Кіркораў рыхтуе расійскага прадстаўніка Сяргея Лазарава.

Тэмы:
Еўрабачанне-2016 (23)
Тэги:
Характэрныя факты, Музычныя жанры, Музычны конкурс, Еўрабачанне, Беларусь, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы