Шчасце беларусаў паменьшылася за год

© Flickr / Javier PrazakСабака
Сабака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку незалежных экспертаў, найбольш шчаслівыя краіны свету – Данія, Швейцарыя і Ісландыя, Беларусь за год страціла дзве пазіцыі.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Беларусь заняла 61-е месца ў рэйтынгу шчаслівых краін свету, адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў дакладзе World happiness report 2016.

Рэйтынг шчасця па краінах свету з 2012 года пастаянна абнаўляюць незалежныя эксперты арганізацый сеткі ААН па рашэннях у галіне ўстойлівага развіцця (Sustainable Development Solutions Network) і Інстытута Зямлі Калумбійскага універсітэта.

У рэйтынгу 2016 года Беларусь заняла 61-е месца па ступені шчаслівасці, яе суседзямі сталі Балівія, Літва і Паўночны Кіпр. Расія заняла сёлета 56-е месца. На думку незалежных экспертаў, найбольш шчаслівыя краіны свету — Данія, Швейцарыя і Ісландыя, найменш — Сірыя, Бурундзі і Таго.

Летась Беларусь займала 59-е месца, то бок за год жыхары рэспублікі сталі менш шчаслівымі.

Для разліку рэйтынгу шчасця эксперты ацэньваюць валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльную абароненасць, стан павагі правоў і грамадскіх свабод, а таксама колькасць грошай, якую жыхары дзяржавы ахвяруюць на грамадскія патрэбы ці дабрачыннасць.

Стужка навiн
0