02:44 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Бё'рндален

СМІ: Б'ёрндален будзе асабістым трэнерам Домрачавай

© Sputnik/ Владимир Сергеев
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Домрачава і Б'ёрндален чакаюць першынца (5)
73 0 0

У БФФ паведамленне СМІ аб індывідуальных занятках Б'ёрндалена і Домрачавай назвалі добрым першакрасавіцкім жартам.

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Легендарны нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален стане асабістым трэнерам трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі беларускі Дар'і Домрачавай, паведамляе "Прэсбол" са спасылкай на нарвежскія СМІ.

Прапанова заняцца падрыхтоўкай беларускай біятланісткі, якая прапусціла мінулы сезон, паводле інфармацыі выдання, раней нарвежцу паступіла ад Беларускай федэрацыі біятлона.

"Мой бліжэйшы прыярытэт — намер дапамагчы выдатнаму чалавеку, трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы з Беларусі арганічна ўліцца ў спаборніцкі сезон пасля гадавога перапынку", — цытуе "Прэсбол" заяву біятланіста ў эфіры нарвежскага тэлеканала TV2.

Пры гэтым, як патлумачыў Б'ёрндален, ён не мае намеру пакідаць вялікі спорт канчаткова і сыходзіць у трэнерскую кар'еру.

Паводле яго слоў, ён ужо папярэдзіў федэрацыю біятлона Нарвегіі і трэнерскі штаб аб тым, што рэзка скароціць колькасць выступленняў на этапах Кубка свету.

У Беларускай федэрацыі біятлону, куды Sputnik звярнуўся па каментаром, да гэтай інфармацыі паставіліся з іроніяй, назваўшы "добрым першакрасавіцкім жартам".

Між тым нават першакрасавіцкія паведамленне пра намер Б'ёрндалена асабіста трэніраваць Домрачаву яшчэ больш падагрэе ў СМІ чуткі аб іх рамане. Усё часцей спартсмены разам трапляюць у кадр папарацы. Так, у апошні раз біятланісты былі заўважаныя разам у Іжэўску (Расія) напрыканцы сакавіка. Выяву пары на сваёй старонцы "ВК" размесціў афіцыянт Фёдар Чэкмароў, якому пашчасціла адсвяткаваць свой дзень нараджэння ў кампаніі легенд біятлона. 

Тэмы:
Домрачава і Б'ёрндален чакаюць першынца (5)
Тэги:
Біятлон, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Дар'я Домрачава, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы