19:54 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Сапёры інжынерных войскаў, архіўнае фота

Сапёры размініравалі ў Гомелі пакет з бульбянымі ачысткамі

© Sputnik/ Саид Царнаев
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Бомба, знойдзеная ў тралейбусе , апынулася падарункам нейкаму Мішы ад сяброў.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. У Гомелі пасажыры аднаго з тралейбусаў паведамілі аб забытым кімсьці пакеце. На месца былі выкліканыя  саперы і міліцыя, паведамілі Sputnik ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні днём — у дзяжурную частку УУС Гомельскага аблвыканкама паступіў званок ад кіроўцы тралейбуса №5, які рухаўся па Прывакзальнай плошчы.

"Супрацоўнік тралейбуснага парка распавёў, што да яго звярнуўся пасажыр і паведаміў пра поліэтыленавы пакет, які абкручаны скотчам", — паведамілі ва УУС.

Там таксама адзначылі, што на месца здарэння выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай частцы №5525. Па дадзеных УУС, прадстаўнікі праваахоўных органаў эвакуіравалі 15 чалавек, пры аглядзе салона быў знойдзены поліэтыленавы пакет, усярэдзіне якога знаходзіліся бульбяныя ачысткі.

У міліцыі паведамілі, што зверху да пакета скотчам быў прылеплены ліст паперы з надпісам: "Міша, гэта табе да дня нараджэння. Сябры".

Тэги:
Здарэнні, Грамадства, УУС Гомельскага аблвыканкама, Гомельская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы