22:18 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Андатра ў мінскім парке Горкага

Фотафакт: у Мінску пасялілася андатра

livejournal.com/uxmuander.
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
63 0 0

Жывёліна аблюбавала бераг ракі ў гарадскім парку Горкага і з задавальненнем пазіруе для шматлікіх сэлфі.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Блогер з Мінска пад нікам uxmuander апублікаваў у сваім ЖЖ фатаграфію новага насельніка сталічнага парку Горкага — андатры.Паводле інфармацыі блогера, многія мінчане ўжо заўважылі новага звярка і пачалі яго падкормліваць.

"Пад пешаходным мастком над каналам пасялілася дзіцяня воднага пацука — андатры. Я спачатку падумаў, што гэта бабёр, але хвост не плоскі, ды і апошнія "таварышы" больш агрэсіўныя і палахлівыя. Гэты ж індывід, нягледзячы на пільную ўвагу публікі, паводзіў сябе, як сапраўдная "зорка": пазіраваў, з удзячнасцю прымаў пачастунак, не дапускаў да "кармавой базы" канкурэнтаў — качак ды варон", — напісаў блогер.

Андатры звычайна месцяцца ля рэчак — яны жывуць там у норках. І мінская асобіна не стала выключэннем — яна жыве ў Свіслачы.

Заолагі адзначаюць, што андатра — міралюбная і бяспечная жывёла і выжыць у сталічным парку яна здолее. Харчаванне для звярка знойдзецца, а яго жыццю тут нічога не пагражае.

Тэги:
Навакольнае асяроддзе, Жывёльны свет, Жывёлы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы