12:22 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Працы мастака Казіміра Малевіча: Аўтапартрэт, Чорны квадрат, Партрэт жонкі

Аэрапорт "Барыспаль" прапануюць назваць у гонар Казіміра Малевіча

© Sputnik/ Дмитрий Коробейников
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Дырэктар паветранай гавані Кіева не пярэчыць супраць гэтага, але заклікае падыходзіць да перайменавання адказна.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Найбуйнейшы ўкраінскі аэрапорт "Барыспаль" можа быць перайменаваны і названы ў гонар ураджэнца Кіева — мастака Казіміра Малевіча, з такой ініцыятывай выступіла гендырэктар музейнага комплексу "Мастацкі Арсенал" Наталля Забалотная.

"Аэрапорту "Барыспаль" мы раім даць імя самага знакамітага кіяўляніна Казіміра Малевіча", — прыводзіць словы Забалотня сайт тэлеканала UBR.

У сваю чаргу генеральны дырэктар аэрапорта Яўген Дыхне заявіў, што не пярэчыць супраць перайменавання аэрапорта, пры гэтым адзначыўшы, што аэрапорт можа быць названы ў гонар вядомага ўкраінца, які выклікае захапленне як у грамадзян краіны, так і ў замежнікаў.

"Людзі павінны вырашаць, а мы будзем гонарам насіць гэтае імя — Малевіч, Сікорскі ці нейкае іншае. Але трэба разумець, што імя прысвойваецца аэрапорту толькі аднойчы, таму выбар павінен быць прадуманы", — прыводзіць словы Дыхне сайт UBR.

Разам з тым, украінскае выданне "Весці" вырашыла правесці галасаванне з нагоды перайменавання аэрапорта. У спіс дзеячаў, адабраных рэдакцыяй, трапілі вядомы кардыяхірург Міхаіл Амосаў, знакаміты авіяканструктар Алег Антонаў, навукоўцы Барыс і Яўген Патоны, пісьменнікі Тарас Шаўчэнка і Міхаіл Булгакаў. Вынікі галасавання чытачоў, маюць намер перадаць дырэктару "Барыспаля" Дыхне.

Тэги:
Паветраны транспарт, Грамадства, Транспарт, Украіна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы